Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў адвакат Дзьмітрый Лепрэтар.
«На наш погляд, іх дзеяньні можна кваліфікаваць па двух артыкулах частка 2 артыкул 339 (злоснае хуліганства) і артыкул 185 (прымус асобы да выкананьня або невыкананьня якога-небудзь дзеяньня). Сыходзячы з гэтага і была аказана ўся неабходная юрыдычная дапамога. На днях гэтая заява была гатовая».
Паводле адваката, пацярпелы ад пэдафіляйцаў пакуль заяву не падаў.
«Ён не адмаўляўся падаваць заяву, але яму неабходна было падумаць. Я ў поўным аб’ёме аказаў усю юрыдычную дапамогу. Я прыняў на сябе даручэньне і я яго выканаў, то бок мяне папрасілі аказаць дапамогу і я яе аказаў».
Паводле адваката Дзьмітрыя Лепрэтара, па названых артыкулах крымінальныя справы маюць публічны характар.
«То бок яны могуць узбуджацца як па заяве самога пацярпелага, так і без заявы пацярпелага. Я ня ведаю, як могуць рэагаваць на ўсё гэта праваахоўныя органы. Мы са свайго боку ўгледзелі два склады злачынстваў, якія маюць публічны характар. Магчыма, у праваахоўных органаў ёсьць іншы погляд на кваліфікацыю дзеяньняў гэтай групы асобаў».
Некалькі дзён таму ў інтэрнэце было разьмешчана відэа пра тое, як прадстаўнікі суполкі «Акупай-Пэдафіляй» наладзілі самасуд над жыхаром Менску. Суполка аб’явіла сябе барацьбітамі з пэдафіламі. Пасьля гэтага скандальнага відэа кіраўнік прэс-службы ГУУС Менска Аляксандр Ластоўскі паведаміў, што пацярпелы зьбіраецца пісаць заяву ў міліцыю, а дзеяньні пэдафіляйцаў ён назваў незаконнымі.
Пасьля гэтага 17-гадовы Руслан Паравуля, які месяц таму стварыў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» суполку «Акупай-Пэдафіляй», дзе выкладваў відэа з удзелам пэдафілаў, заявіў карэспандэнту Свабоды, што праект закрыты зь ягонай волі і больш не існуе. А што да 20-хвіліннага відэа, дзе запісана, як падлеткі злавілі 29-гадовага гея і зьдзекуюцца зь яго на падставе ягонай сэксуальнай арыентацыі, Руслан сказаў, што «гэтага фільма больш няма ні ў сеціве, ні ў нас».