Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У джунглях знайшлі людзей, зьніклых 40 гадоў таму


Жыхар Віетнама і яго сын, якія зьніклі бяз вестак 40 гадоў таму, знойдзеныя жывымі ў джунглях. Іх пабачылі жыхары адной з правінцый у цэнтры краіны, калі пайшлі па дровы.

Мужчыны выжылі, зьбіраючы садавіну ў лесе, а таксама гадуючы кукурузу.

82-гадовы Хо Ван Тан і 41-гадовы Але Ван Лан пакінулі родную вёску 40 гадоў таму пасьля бамбардзіроўкі.

Яны жылі ў драўлянай халупе на вышыні каля пяці мэтраў над зямлёй і ўвесь гэты час ня мелі кантактаў з цывілізацыяй, паведамляе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG