Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы БНР возьмуць удзел у парадзе ў Варшаве


Беларускія й польскія вайсковыя рэканструктары прамаршыруюць ва ўніформе 1-га Слуцкага палка стральцоў.

15 жніўня 2013 году ў Дзень войска польскага ў Варшаве адбудзецца грандыёзны вайсковы парад рэканструктараў, паведамляе Польскае радыё. Упершыню ў гісторыі параду публіка ўбачыць рэканструктараў у мундзірах 1-га Слуцкага палка стральцоў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Распавядае адзін з удзельнікаў беларускай групы, гісторык Ігар Мельнікаў.

«Разам з польскай фундацыяй „Polonia Militaris“, якая супрацоўнічае з нашай групай вайскова-гістарычнай рэканструкцыі „Беларусы ў Войску Польскім“, мы падумалі, што варта паказаць людзей, якія таксама змагаліся супраць бальшавікоў за сваю незалежнасьць на баку Польшчы. Сымбалем беларускасьці ў часы польска-савецкай вайны быў І Слуцкі полк стральцоў Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта абагульняючы сымбаль, бо мы пакажам як простых случчакоў, жаўнераў Булак-Балаховіча, так і ўдзельнікаў іншых беларускіх фармацыяў».

Побач зь беларусамі пройдуць «пятлюраўцы» з Украіны, амэрыканскія пілёты з эскадрону Касьцюшкі, францускія пехацінцы й расейскія казакі.

Пад сьцягам Слуцкага палка пройдзе трое беларусаў і трое палякаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG