ПАДЗЕІ
Міжнародны дзень моладзі
Менск, «Прамая тэлефонная лінія» па пытаньнях аказаньня мэдычнай дапамогі даросламу насельніцтву ў стацыянарах і дыспансэрах сталіцы, на пытаньні менчукоў з 9.00 да 11.00 па тэл. (17) 223-76-37 будзе адказваць начальнік аддзелу спэцыялізаванай дапамогі камітэта па ахове здароўя Менгарвыканкаму Алена Рудкова.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1383 — Войска крыжакоў, разам зь Вітаўтам, заняла Трокі і атачылі Вільню
1399 — Бітва на Ворскле, армія ВКЛ разьбітая войскамі Залатой Арды
1654 — Адбылася бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале з Я. Радзівілам перамагло расейскія войскі на чале зь Я. К. Чаркаскім
1952 — Ноч забітых паэтаў — расстрэл трынаццаці выбітных габрэйскіх інтэлектуалаў у Маскве
1953 — у СССР праведзенае першае выпрабаваньне вадароднай бомбы
1981 — у продаж паступіў першы IBM PC
2004 — заснаваная беларуская вэрсія Вікіпэдыі
У гэты дзень нарадзіліся:
1877 — Тодар (Хведар) Данілюк, рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін са стваральнікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, які ад 1950 г. жыў ў ЗША.
1930 — Джордж Сорас, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзяяч вугорскага паходжаньня
1956 — Мікалай Статкевіч, беларускі палітык, палітвязень.
1966 — Лера Сом, беларуская паэтка.
У гэты дзень памерлі:
30 да н. э. — Клеапатра VII Філяпатар, апошняя царыца з эгіпэцкай Пталямейскай дынастыі
1936 — Пётр Мятла, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, у савецкім канцлягеры.
1953 — Самуіл Кастравіцкі, польскі і беларускі вайсковы дзяяч
1955 — Томас Ман, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1929 году.
1992 — Юрка Луцкевіч, вайсковец, настаўнік, сябар Беларускай Незалежніцкай Партыі, вязень савецкіх канцлягераў.
ЦЫТАТА ДНЯ
Злазь з даху, ня псуй гонтаў
Мікалай Статкевіч, словы з перадвыбарчага выступу па тэлебачаньні, адрасаваныя Аляксандру Лукашэнку