Актывісты перадалі ў адміністрацыю прэзыдэнта 36 тысяч 809 подпісаў жыхароў Берасьця і Берасьцейскага раёну супраць будоўлі акумулятарнага заводу ТАА «АйПаўэр» з уласнай кацельняй.
Швэцыя ў 2018 годзе накіруе на рэалізацыю ў Беларусі экалягічных праектаў 11 млн эўраў.
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі будуць вызваленыя ад выплаты ўтылізацыйнага збору пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў шостай экалягічнай клясы.
Комплексная праверка будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы ня выявіла «грубых парушэньняў, якія непасрэдна ўплываюць на ўзровень ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі».
Міністэрства прыроды ініцыявала папраўкі ў закон «Аб абыходжаньні з адходамі», выкліканыя прыняцьцем прэзыдэнцкага дэкрэту № 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва». Цяпер яны праходзяць узгадненьне ў дзяржаўных структурах.
Пракуратура Берасьцейскага раёну папярэдзіла актывістаў пра недапушчальнасьць удзелу ў акцыях, а краўдфандынгавая інтэрнэт-пляцоўка Ulej.by спыніла збор сродкаў на кампанію супраць заводу.
Будаўнічы мэга-праект зьмяніў паўднёвы захад ЗША.
Афіцыйныя асобы Нямеччыны ўжо выказалі сваё асуджэньне. Яны заявілі, што гэта катэгарычна недапушчальна, а самі досьледы зьяўляюцца спробай маніпуляцыі грамадзкай думкай.
У сталіцы Ірану Тэгеране ў сувязі са сьнегападамі не працуюць аэрапорты і школы. Таксама школы зачынілі ў некалькіх іншых частках краіны.
Заcнавальнік кампаніі Miscrosoft Біл Гейтс ахвяраваў 40 мільёнаў даляраў на стварэньне каровы, якая будзе лепш пераносіць сьпякоту.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрвію брытанскаму тэлеканалу ITV, што ён ня супраць, каб Злучаныя Штаты зноў далучыліся да Парыскага пагадненьня аб клімаце, але для гэтага само пагадненьне трэба зьмяніць.
Жыхары Ракаўскага прадмесьця абураюцца: там, дзе пройдзе вуліца з камэрцыйнымі дамамі, пілуюць таполі і ліпы.
Па начах тэмпэратура апускаецца да мінус 45-50 градусаў Цэльсія. У школах і каледжахах адмяняюць заняткі, улады заклікаюць прадпрыемствы адпускаць людзей раней дадому і арганізаваць развоз па дамах, абмежаваны рух грамадзкага транспарту. У разы вырасла колькасьць абмаражэньняў.
Такі падатак ужо ёсьць у некаторых краінах, яго ўвядзеньне разглядаецца ў Эўразьвязе. Але адзін толькі падатак можа ня вырашыць праблему, а стварыць новую.
21 студзеня ў некалькіх раёнах Берасьця мясцовыя актывісты зьбіралі подпісы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў свабоднай эканамічнай зоне непадалёк ад гораду.
Нарвэгія адмовілася ад будаўніцтва ветранай электрастанцыі, паколькі яна можа нанесьці шкоду дзікім паўночным аленям. Паўднёвыя горы Нарвэгіі зьяўляюцца домам для апошніх жыцьцяздольных папуляцый паўночных аленяў у Эўропе.
Грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заклікае ўсіх неабыякавых паўдзельнічаць у акцыі «Птушкі ля кармушкі» 20-21 студзеня і дапамагчы птушкам перажыць зімовыя маразы.
Паводле ацэнак эканамістаў, на плястыкавай ўпакоўцы Эўропа страчвае за год да 105 млрд эўра. Да 2030 году ўвесь ўпаковачны матэрыял на рынку Эўразьвязу павінен будзе перапрацоўвацца, паведамляе DW.
Зварот у падтрымку прыпыненьня будаўніцтва заводу, правядзеньня незалежнай экалягічнай экспэртызы і паўторных грамадзкіх абмеркаваньняў будзе накіраваны ў Адміністрацыю прэзыдэнта, Палату прадстаўнікоў, Берасьцейскі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў. Збор подпісаў, распачаты 6 студзеня, працягваецца.
У Беларусі дагэтуль няма закону, які гарантуе правы жывёлам. Летась адпаведны законапраект пяты раз адпраўлены на дапрацоўку.
Першую сонечную электрастанцыю, пабудаваную ў Чарнобыльскай зоне адчужэньня, павінны запусьціць на працягу студзеня, паведаміў Радыё Свабода ўкраінска-нямецкі інвэстар, які рэалізуе гэты праект.
Грамадзкія актывісты зь Сьветлагорску 11 сьнежня зьвярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю з прапановай дасьледаваць усе абставіны рэалізацыі праекту будаўніцтва заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы. Яны просяць асаблівую ўвагу зьвярнуць на пытаньні экалягічнай бясьпекі.
У лясным урочышчы блізу Мазыра сёлета зьявіліся 43 новыя жыхары — алені. Іх купілі у Латвіі, выдаткаваўшы звыш 68 тысяч рублёў. Статак налічвае 3 дарослыя самцы, 20 цельных самак і 20 гадавалых цялят.
10 студзеня ў доме культуры вёскі Якімава Слабада адбыўся сход жыхароў «па пытаньнях увядзеньня ў эксплюатацыю Сьветлагорскага заводу беленай цэлюлёзы».
Аўтар надпісу «Господи, помоги России», які зьявіўся на спадарожнікавых онлайн-мапах Падмаскоўя, распавёў, што выкапаў фразу, каб прыцягнуць увагу да экалягічных праблемаў.
Студзень зьдзівіў надвор’ем жыхароў многіх краінаў: у ЗША і Канадзе моцныя сьнегапады і маразы, у Эўропе — ураганы і паводкі. У Аўстраліі людзі літаральна хаваюцца ад сьпёкі.
Пра тое, што ў дуброве каля філіялу БДУ ў Шчомысьліцы ідзе высяканьне лесу, напісала ў «Фэйсбуку» актывістка зялёнага руху Віка Сакалова.
У канцэрне «Беллеспаперапрам» паведамілі, што Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя праводзіць дадатковыя кантрольныя замеры ў раёне заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы ААТ «Сьветлагорскі ЦКК».
Жыхары Якімавай Слабады Сьветлагорскага раёну працягваюць адстойваць сваё права на чыстае паветра. Іх пратэсты выкліканыя распаўсюдам па навакольлі цяжкага хімічнага смуроду, які разносіць пабудаваны нядаўна кітайскай карпарацыяй «Самсе» завод беленай сульфатнай цэлюлёзы.
Некаторыя гарады ў Польшчы плянуюць увесьці так званыя чыстыя транспартныя зоны.
Гэтая астранамічная зьява адбываецца, калі поўня супадае з праходжаньнем Месяца праз найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты, што дазваляе разглядзець спадарожнік нашай плянэты бліжэй і зрабіць прыгожыя фатаздымкі.
У Нэпале замежнікам забароняць самастойныя узыходжаньні на Эвэрэст і іншыя вяршыні. Пра гэта афіцыйна абвешчана ў Катманду.
Акадэмія навук Беларусі разглядае магчымасьць выкарыстаньня для майнінгу крыптавалют электраэнэргіі, якая будзе выпрацоўвацца на АЭС у Астраўцы.
Міністэрства прыроды Расеі зацьвердзіла новую рэдакцыю Чырвонай кнігі, якая зьмяшчае сьпісы рэдкіх і зьнікаючых відаў жывёл, завяршыўшы, такім чынам, Год экалёгіі і Год асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у Расеі. Пра гэта паведамляе РІА Навіны.
Каля двухсот жыхароў вёскі Якімава Слабада Сьветлагорскага раёну ў другой палове дня 25 сьнежня выйшлі ў цэнтар паселішча пратэставаць супраць смуроду, які разносіць па навакольлі завод сульфатнай беленай цэлюлёзы, пабудаваны нядаўна на базе мясцовага цэлюлёзна-кардоннага камбінату.
Жыхары ваколіцаў не пагаджаюцца на суседзтва з цэлюлёзным камбінатам. 25 сьнежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст і запатрабавалі вырашыць праблему са «сьмярдзючым заводам».
У панядзелак 18 сьнежня сыноптыкі абяцаюць да 5 градусаў марозу, у канцы тыдня — да −7.
Астраномы выявілі ў сыстэме зоркі Kepler-90 восьмую плянэту. Цяпер Сонечная сыстэма не адзіная, дзе ёсьць восем плянэтаў. Адкрыцьцё было зроблена з дапамогай тэхналёгіі машыннага навучаньня, якую распрацавала Google.
Дарадца генэральнага дырэктара заводу «Маяк» у Чалябінскай вобласьці Юры Макроў 13 сьнежня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў інтэрнэце, што завод рэгулярна апрацоўвае рутэній-106.
У францускай сталіцы 12 сьнежня дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў зьбіраюцца на аднадзённы саміт па абароне Зямлі ад глябальнага пацяпленьня.
Ужо дзесяць год валянтэры змагаюцца за тое, каб балтыйскі ласось прыходзіў на нераст у Беларусь. Сёлета ўпершыню ў краіне кумжу зь сямейства ласасёвых паспрабавалі размножыць штучным апладненьнем.
Фонд Усходнеэўрапейскага партнэрства ў сфэры энэргаэфэктыўнасьці і экалёгіі выдзеліў грант у 2 мільёны эўра на будоўлю рэгіянальнага палігону бытавых адкідаў у Менскай вобласьці. На дадатак ЭБРР выдзяляе крэдыт 5 мільёнаў.
Выкід рутэнію-106 у атмасфэру мог адбыцца ад спадарожніка, які згарэў у ёй. Гэтую вэрсію лічыць прыярытэтнай расейская міжведамасная камісія, якая высьвятляе акалічнасьці выкіду рутэнію-106 на Паўднёвым Урале, паведамляе ТАСС.
Жыхары прыгарадных магілёўскіх вёсак Вейна і Навасёлкі патрабуюць спыніць высяканьне лесапаласы, якая аддзяляе паселішчы ад хімічных вытворчасьцяў. Вяскоўцы лічаць, што працы вядуцца незаконна. Ім адказваюць: пад пілу пайшлі дрэвы з жукамі-шкоднікамі. І абяцаюць, што дзялянкі, дзе павысякалі сасонкі, засадзяць ліставым лесам.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў у пэрспэктыве прыцягнуць беларускіх спэцыялістаў да будаўніцтва АЭС у Курскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.
На «Амкадоры» лічаць беспадстаўнымі патрабаваньні жыхароў Калодзішчаў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва заводу спэцыяльных машын.
На другім энэргаблёку Беларускай АЭС усталявалі корпус рэактару.
На высьпе Балі прыйшоў у актыўнасьць вулькан Агунг.
Карпарацыя Google пахвалілася тым, што цяпер мае звыш 3 ГВт энэргіі з узнаўляльных крыніцаў — дастаткова, каб на 100% забясьпечыць працу сваіх прадуктаў.