Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вызваліў «экалягічныя» аўтамабілі ад утылізацыйнага збору


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб захадах у разьвіцьці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў».

З дакумэнту, апублікаванага на Нацыянальным прававым партале, вынікае, што ад 2018 году юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі будуць вызваленыя ад выплаты ўтылізацыйнага збору пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў шостай экалягічнай клясы.

Адпаведнасьць экалягічнай клясе пацьвярджаецца запісам у сэртыфікаце, які выдаецца акрэдытаваным органам.

Згодна з адзінай таварнай намэнклятурай замежнаэканамічнай дзейнасьці Эўразійскага эканамічнага саюзу, да транспартных сродкаў шостай экалягічнай клясы адносяцца седлавыя цягачы 2018 году выпуску з поўнай масай звыш 12 тон, але ня больш за 20 тон, а таксама маторныя транспартныя сродкі 2018 году выпуску для перавозкі грузаў з поўнай масай больш за 20 тон, але ня больш за 50 тон.

Утылізацыйны збор у Беларусі ўведзены ў 2014 годзе і аплочваецца пры ўвозе машыны з-за мяжы. Атрыманыя сродкі накіроўваюцца на ўтылізацыю няспраўных аўтамабіляў. Выключэньне — тэхніка беларускай вытворчасьці, а таксама старэйшая за 30 гадоў з арыгінальнымі запчасткамі (рухавікі, кузаў) і не прызначаныя для камэрцыйнага выкарыстаньня. Ад выплат вызваляюцца ўцекачы, супрацоўнікі дыпляматычных арганізацый, міжнародных арганізацый і некаторыя замежныя грамадзяне.

Згодна з урадавай пастановай, кожнаму, хто ўвозіць аўто ў Беларусь, трэба заплаціць 500 рублёў за машыну да трох гадоў і 740 рублёў за больш стары аўтамабіль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG