Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскай вобласьці пабудуюць палігон для сьмецьця за эўрапейскія грошы


Як у Беларусі сартуюць сьмецьце
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:34 0:00

Фонд Усходнеэўрапейскага партнэрства ў сфэры энэргаэфэктыўнасьці і экалёгіі выдзеліў грант у 2 мільёны эўра для будоўлі рэгіянальнага палігону бытавых адкідаў у Менскай вобласьці. Фондам кіруе Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, які мае дадаткова выдзеліць на будоўлю гэтага палігону крэдыт да 5 мільёнаў эўра.

Палігон будзе абслугоўваць 100 тысяч жыхароў Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў.

Чакаецца, што новы палігон дазволіць скараціць выкід парніковых газаў амаль на 7 тысяч тон штогод і зэканоміць 3 мільёны эўра эксплюатацыйных выдаткаў.

Папера, шкло, шыны — так. Вопратка — не. Як і якое сьмецьце перапрацоўваюць у Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG