Тым беларусам, якія ўжо знаходзяцца ў Інданэзіі і Сінгапуры, раяць паклапаціцца пра сваю бясьпеку, — паведамляе БЕЛТА.
Турыстычныя апэратары і агенты ў такіх сытуацыях абавязаны папярэдзіць турыстаў пра небясьпеку і правесьці інструктаж. Туры, якія былі аформленыя напярэдадні, можна скасаваць паводле дзеючага заканадаўства.
Тым, хто ня можа пакінуць Сынгапур у тэрмін з-за надзвычайнай сытуацыі, раяць паклапаціцца пра працягненьне візы. Бо ўлады Інданэзіі ўжо закрылі папулярны для вылетаў замежнікаў аэрапорт Ламбок.
З раёнаў вакол вулькану ўжо эвакуяваныя больш за 40 тысяч чалавек.