Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўезд у цэнтры польскіх гарадоў давядзецца заплаціць


Некаторыя гарады ў Польшчы плянуюць увесьці так званыя чыстыя транспартныя зоны.

Права на бясплатны ўезд у такія зоны атрымаюць выключна электрычныя транспартныя сродкі або аўтамабілі, якія ў якасьці паліва выкарыстоўваюць вадарод і прыродны газ, паведамляе «Польскае радыё».

Чыстыя транспартныя зоны плянуюцца, між іншым, у Варшаве, Познані, Кракаве й Закапанэ. Аплаты вызначаць мясцовыя органы ўлады.

Іх максымальная велічыня складзе да 30 злотых (больш за 7 эўра). За ўезд без аплаты штраф складзе 500 злотых (амаль 120,5 эўра).

Праект накіраваны на паляпшэньне якасьці паветра ў гарадах. Напрыклад, у Варшаве аўтамабілі адказваюць за 60% забруджаньня паветра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG