Нарвэгія адмовілася ад будаўніцтва ветранай электрастанцыі, паколькі яна можа нанесьці шкоду дзікім паўночным аленям. Паўднёвыя горы Нарвэгіі зьяўляюцца домам для апошніх жыцьцяздольных папуляцый паўночных аленяў у Эўропе.
Згодна з праектам міністэрства энэргетыкі, пабудова станцыі магутнасьцю 120 мэгават (МВт) у муніцыпалітэце Байглянд была нацэлена на разьвіцьцё бізнэсу ў маланаселеным рэгіёне. Аднак яна знаходзіцца ў межах запаведніка, дзе жывуць алені.
Па дадзеных нарвэскага агенцтва па ахове навакольнага асяродзьдзя, у паўднёвых гарах Нарвэгія налічвае амаль 35 000 аленяў.
За адзін тыдзень лістапада мінулага года каля 110 аленяў у Нарвэгіі былі забітыя васьмю грузавымі цягнікамі. У Паўночнай Арктыцы карэнныя жыхары саамы вырошчваюць аленяў для продажу мяса і скуры. Зьмяненьне клімату, з больш частымі замаразкамі і адліга на зімовых пашах, таксама аказвае ўплыў на колькасьць аленяў.