Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьнег і маразы да −7. Прагноз надвор’я на наступны тыдзень


У панядзелак 18 сьнежня сыноптыкі абяцаюць да 5 градусаў марозу, у канцы тыдня — да −7.

У панядзелак 18 сьнежня ў Беларусі чакаецца сьнег і парывісты вецер, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар гідрамэтэаралёгіі, кантролю радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле сыноптыкаў, 18 сьнежня будзе воблачна з праясьненьнямі, пераважна без ападкаў. Удзень на Гомельшчыне магчымая завіруха, на Магілёўшчыне і ў некаторых раёнах Гомельшчыны — мокры сьнег. Падобнае надвор’е захаваецца ў Беларусі на працягу ўсяго тыдня. У пятніцу і суботу маразы крыху пабольшаюць, сыноптыкі абяцаюць да 7 градусаў ніжэй за нуль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG