Марская лягуна каля крымскай Еўпаторыі, вядомая як возера Сасык-Сіваш, зьяўляецца крыніцай рэдкага рэсурсу — ружовай солі. Мінэрал афарбаваны малюсенькімі водарасьцямі, якія вырабляюць пігмэнт бэта-каратын. Кожную восень сэзонныя работнікі зьбіраюць тысячы тон ружовай солі для перапрацоўкі і экспарту.