Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране сьнег спыніў працу аэрапортаў і школаў (Фота)


У сталіцы Ірану Тэгеране ў сувязі са сьнегападамі не працуюць аэрапорты і школы. Таксама школы зачынілі ў некалькіх іншых частках краіны.

Сотні машын заблякаваныя на дарогах. Для дапамогі аўтамабілістам мабілізавалі сотні груп Чырвонага Паўмесяца.

На шашы Тэгеран-Карай. 28 студзеня 2018 году.
На шашы Тэгеран-Карай. 28 студзеня 2018 году.

Акрамя таго, дзяржаўны тэлеканал Press TV паведаміў, што чыгуначныя зносіны паміж Тэгеранам і горадам Машхад на паўночным усходзе краіны таксама прыпынілі.

Прадстаўнікі Чырвонага Паўмесяца заявілі, што 6,6 тысячы чалавек даставілі ў пункты часовага разьмяшчэньня. Паводле іранскіх СМІ, вялікая колькасьць электрасетак і аўтамабіляў пашкоджаныя падзеньнем дрэў.

Тэгеран, 28 студзеня 2018 году
Тэгеран, 28 студзеня 2018 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG