Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя паўторна ўводзіць карантын з прычыны COVID-19


Кавярня ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы 25 траўня 2020, калі ўрад абвясьціў краіну вольнай ад каранавірусу
Кавярня ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы 25 траўня 2020, калі ўрад абвясьціў краіну вольнай ад каранавірусу

Чарнагорыя празь месяц пасьля таго, як улады абвясьцілі краіну свабоднай ад каранавірусу, зноў уводзіць карантынныя захады.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Сярод паўторных абмежаваньняў — забарона на правядзеньне спартовых мерапрыемстваў і палітычных акцый на адкрытым паветры. Чыноўнікі спрабуюць стрымаць новы рост захворваньня на каранавірусную інфэкцыю. За 10 дзён — сто новых выпадкаў. Усяго за час эпідэміі ў Чарнагорыі было зарэгістравана больш за 420 заражэньняў і 9 сьмяротных зыходаў, адзначае агенцтва Reuters.

У суседняй Сэрбіі назіраецца такая самая сытуацыя. З-за ўспышкі COVID-19 за апошнія дні там вырашана зноў, пачынаючы з 26 чэрвеня, перапрафіляваць некалькі шпіталяў толькі пад прыём пацыентаў, якія заразіліся каранавірусам.

Харватыя паведаміла, што аднаўляе дзеяньне двухтыднёвага карантыну для прыежджых зь іншых балканскіх краін, у тым ліку з Сэрбіі.

Сусьветная арганізацыя здароўя на гэтым тыдні паведаміла аб новым трывожным росьце колькасьці заражэньняў каранавірусам у эўрапейскім рэгіёне. Як падкрэсьліў дырэктар Эўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Ганс Клюге, яго папярэджаньні аб рызыцы паўторнага росту захворваньня на фоне паслабленьні карантынных захадаў ужо сталі для некаторых краін рэальнасьцю.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG