Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз рост новых выпадкаў COVID-19 у некаторых краінах вяртаюць карантын


У ЗША, Індыі і шэрагу іншых краін расьце колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам, і ўлады аднаўляюць абмежавальныя захады, каб стрымаць распаўсюд вірусу.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

У Індыі 29 чэрвеня зафіксавалі чарговы сутачны рэкорд — каля 20 000 новых выпадкаў. Паводле агульнай колькасьці пацьверджаных выпадкаў Індыя саступае толькі ЗША, Бразыліі і Расеі.

У некаторых раёнах штату Асам зноў увялі карантын да 12 ліпеня, а ў Заходняй Бэнгаліі працягнулі абмежаваньні да канца ліпеня.

У ЗША рэзкі рост колькасьці выпадкаў адзначаны ў такіх штатах, як Флорыда, Тэхас, Каліфорнія і Арызона. Губэрнатар Флорыды Рон Дэсантыс 28 чэрвеня абвясьціў, што ў штаце зноў закрыюцца пляжы. Улады штату таксама абмежавалі спажываньне алькаголю ў барах з прычыны «паўсюднага невыкананьня абмежаваньняў». Губэрнатары Тэхасу і Каліфорніі таксама зачынілі шматлікія бары.

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў 29 чэрвеня распарадзіўся ў двухдзённы тэрмін прадставіць яму прапановы аб увядзеньні жорсткага карантыну ў краіне. Паводле яго, з 11 траўня (дня зьняцьця карантыну) колькасьць захварэлых на COVID-19 у краіне павялічылася ў сем разоў.

Паводле зьвестак Унівэрсытэту Джонза Гопкінза, агулам у сьвеце колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам перавысіла 10,1 мільёна, а колькасьць сьмерцяў ад яго — 502 000.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG