Прэс-сакратар Камітэту дзяржбясьпекі Андрэй Яраш абяцае раскрыць падрабязнасьці карупцыйнага скандалу ў мэдыцынскай неўзабаве.
Зьніжэньне на траціну спажываньня алькаголю беларусамі літаральна за год, якое адбылося паводле рэйтынгу WHO, уяўляецца малаімаверным. Магчыма, прадстаўнікоў WHO пераканалі аргумэнты беларускіх афіцыйных экспэртаў і ў выніку Беларусь страціла сумнае лідэрства ў «алькагольным» рэйтынгу.
Мужчыны складаюць дзьве траціны інфэкцыяваных, сярэдні ўзрост выяўленых хворых на ВІЧ склаў 36 год (роўна палова ва ўзросьце 30–39 год), амаль дзьве траціны заразіліся полавым шляхам, больш за траціну — пры ін’екцыйным увядзеньні наркотыкаў.
У 2008–2010 гадах беларусы былі самай пітушчай нацыяй у сьвеце з 17,5 літра умоўнага сьпірту на чалавека на год. За 2016 год, паводле ўдакладненых зьвестак, беларусы выпілі 11,2 літра — як брытанцы ці сэрбы.
За першыя пяць месяцаў гэтага году ад атручэньня алькаголем загінулі 600 чалавек, зь іх толькі 50 ужывалі сурагаты.
Пошукавых запытаў па словах «таблеткі для спыненьня цяжарнасьці» ва ўсім сьвеце стала ўдвая больш за апошнія дзесяць гадоў, паказала дасьледаваньне ВВС. У тых краінах, дзе законы больш жорстка абмяжоўваюць ці цалкам забараняюць аборты, такіх запытаў болей у некалькі разоў.
Ужываньне тытуню і ўзьдзеяньне другаснага тытунёвага дыму прыводзіць да 17% усіх сьмерцяў ад хваробаў сэрца.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які дазваляе невылечна хворым пацыентам ужываць экспэрымэнтальныя лекі і мэтады лячэньня.
Васьміклясьнікі з амэрыканскага гораду Гадсан распрацавалі аплікацыю для тых, хто харэе ад страту памяці.
У Беларусі больш за 19 тысяч чалавек жывуць зь вірусам імунадэфіцыту чалавека. У 2017 годзе эпідэміёлягі паведамлялі пра 18 тысячаў носьбітаў ВІЧ-інфэкцыі.
«Раней увогуле не было такой культуры. Гэта сорамна і няёмка — ты нарадзіла, павінна бегаць і скакаць, а ў цябе тут дэпрэсія»? — Ганна Вярбіцкая, аўтар кнігі-нататніка «Помощник любящей мамы», упэўненая, што стэрэатыпы трэба мяняць.
У беларускіх лякарнях няма авастыну (бевацызумабу), супрацьпухліннага прэпарату, які выкарыстоўваецца для хіміятэрапіі.
Усё менш бяруцца шлюбам да 25 гадоў. Нараджэньне дзяцей усё больш адкладаюць. Жанчынам ужо ня так страшна разводзіцца.
Аўстралійскі біёляг Дэйвід Гудэл, якому было 104 гады, добраахвотна пайшоў з жыцьця ў Швайцарыі, у горадзе Базэль. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі супольнасьцяў, якія адстойваюць права на эўтаназію і добраахвотны сыход з жыцьця.
Актывісткі руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібэралізацыі антынаркатычнага артыкула 328 Крымінальнага кодэксу, а таксама перагляду спраў сваякоў і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, галадаюць 11-ы дзень.
У афіцыйнай рэкамэндацыі з сайту міністэрства знойдзем састарэлыя зьвесткі, заніжэньне статыстыкі атлусьценьня і неэфэктыўную дыету.
Каардынатар праграм Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя Краінавага бюро ў Беларусі Валянцін Русовіч такія пляны краіны назваў амбітнымі.
Небясьпечная працэдура, якую праходзяць больш за 90% жанчын у краіне, антыканстытуцыйная, але не забароненая законам.
Дзіцячы рэаніматоляг Андрэй Вітушка абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Прагнастычныя фактары і прафіляктыка ўнутрашлуначкавых крывазьліцьцяў у неданошаных з масай цела менш за 1500 грам пры нараджэньні».
Што самае здаровае ў шакалядзе і як гэта дапамагае здароўю? Ці сапраўдны белы шакаляд і якой якасьці можна чакаць ад беларускай прадукцыі?
1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. Ці перамагае Беларусь у гэтай барацьбе, ці прайграе?
У Беларусі больш за 15 тысяч толькі афіцыйна зарэгістраваных нарказалежных.
Дыеты прыходзяць і сыходзяць, дражнячы і спакушаючы нас марамі пра дасканае цела: Ежце тое, што вы хочаце! Кіляграмы растаюць на працягу ночы! Рэальнасьць, добра вядомая расчараваным асобам: большасьць дыет не працуюць.
Памочнік старшыні ўраду Расеі Генадзь Анішчанка, былы галоўны санітарны лекар краіны, заявіў, што Злучаныя Штаты маглі наўмысна заразіць камароў вірусам Зіка, каб пасьля распаўсюдзіць іх у Расеі.
Чаму чалавек ня можа перамагчы грып, чаму грып застаецца сьмяротным спадарожнікам чалавека на працягу стагоддзяў, і цяпер, пры ўсіх дасягненьнях біятэхналёгій, мы ня можам перамагчы гэты вірус?
Сёньня пра тое, ці складана быць вегэтарыянцам у Беларусі і пра першую вэгетарыянскую кавярню.
Прэпарат дзейнічае на любы штам віруса.
«ПеРАКможам» аб’яднаў гісторыі вельмі розных людзей, якія перамаглі анкалягічнае захворваньне. Праз два гады пасьля пачатку праекту мы папрасілі некаторых герояў распавесьці, што адбываецца ў іхнім жыцьці.
Сёньня, ва Ўсясьветны дзень барацьбы супраць раку, у Беларусі праходзіць міжнародная кампанія «Мы можам. Я магу».
Загадчык аддзелу арганізацыі супрацьракавай барацьбы РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі Павал Маісееў з нагоды Сусьветнага дня барацьбы супраць раку адказаў на пытаньні Свабоды.
Чырвоны крыж заклікаў вылучыць экстранае фінансаваньне для барацьбы з эпідэміяй вірусу Зіка, а прэзыдэнт Бразыліі заклікала цяжарных жанчын ня езьдзіць у гэтым годзе на Алімпіяду.
Работнікі аховы здароўя ў Злучаных Штатах Амэрыкі заявілі ў аўторак, што ў штаце Тэхас пацьверджаны першы ў ЗША выпадак захворваньня на хваробу, выкліканую вірусам Зіка.
Прызнаная магчымай сувязь вірусу і захворваньняў дзяцей, народжаных тымі, хто хварэў на ліхаманку Зіка.
На Гомельшчыне рэгіструецца сэзонны рост вострых рэсьпіраторных захворваньняў.
4 лютага, ва Ўсясьветны дзень барацьбы супраць раку, у Беларусі стартуе міжнародная кампанія «Мы можам. Я магу»
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя на мінулым тыдні папярэдзіла аб далейшым распаўсюдзе вірусу ліхаманкі Зіка, якая выклікае дэфэкты разьвіцьця мозгу ў нованароджаных.
Ва Ўкраіне працягваецца эпідэмія грыпу. Агулам, паводле Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны, цягам эпідэмічнага сэзону зарэгістравана больш за 3 мільёны хворых на вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі.
На 28 студзеня ў Гомельскай вобласьці зарэгістравана сем выпадкаў грыпу H1N1, які называюць сьвіным, — у Гомелі, Добрускім і Рагачоўскім раёнах.
Пагрозаў Беларусі ад хваробы пакуль нібыта няма. Але пакуль няма і лекаваньня, і выразных прагнозаў. І ёсьць падазрэньні, што вірус пагражае нованароджаным.
У некалькіх абласьцях Украіны ўжо абвешчана эпідэмія сьвінога грыпу H1N1 (падтып віруса грыпу А).
Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны заклікае не панікаваць, аднак з новага году вірус ужо забраў жыцьці некалькіх дзясяткаў чалавек. Рэпартаж з Краматорску.
Драўлянымі падпоркамі ўмацоўваюць столь у Крычаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Фатаздымкі з рыштаваньнямі ў хірургічным аддзяленьні лякарні даслалі наведнікі сайту Свабоды.
Малавядомая хвароба мэліаідоз можа забіраць дзясяткі тысяч жыцьцяў па ўсім сьвеце штогод, паведамляе Бі-Бі-Сі, спасылаючыся на дасьледаваньні навукоўцаў з Оксфардзкага ўнівэрсытэту і ўнівэрсытэту Вашынгтону.
Міністэрства аховы здароўя вызначыла максымальную колькасьць наркатычных і псыхатропных сродкаў, якія беларускія юрыдычныя асобы могуць вырабляць, перапрацоўваць і захоўваць.
«Днямі тэлефанавала бабуля, ёй 80 гадоў. Даведалася пра маю гісторыю і захацела набраць, пачуць мой голас, па-чалавечы пажадаць здароўя»
Вялізныя фота з праекту «Камін-аўт», у якім удзельнічалі людзі зь інваліднасьцю, праектаваліся на будынкі сталіцы ў ноч на нядзелю.
Брытанская газэта апублікавала фотагісторыю зь беларускага лекавальна-працоўнага прафілякторыю — рэлікту СССР, які застаўся толькі ў Беларусі, Туркмэністане і Прыднястроўі.
Як чакаецца, чэргі ў паліклініках паменшаюць з 1 лютага, калі прыватным арганізацыям аховы здароўя ў Беларусі дазволяць выдаваць лісткі непрацаздольнасьці.
Прыватным арганізацыям аховы здароўя ў Беларусі зь 1 лютага 2016 году дазволяць выдаваць лісткі непрацаздольнасьці.
1 сьнежня — Усясьветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэта дата адзначаецца як напамінак пра неабходнасьць спыніць глябальны распаўсюд эпідэміі.
Загрузіць яшчэ