Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі падтрымалі акцыю #МоваРук


Сёньня, ва Ўсясьветны дзень барацьбы супраць раку, у Беларусі праходзіць міжнародная кампанія «Мы можам. Я магу».

Пад такім слоганам Міжнародны проціракавы саюз (UICC) абвясьціў трохгадовую кампанію — з 2016 па 2018 гады — каб прыцягнуць як мага больш людзей да канкрэтных дзеяньняў па прадухіленьні анкалягічных захворваньняў і барацьбе з ракам.

#МоваРук (Talking Hands) — гэта ўсясьветная акцыя, якая праходзіць ў сацыяльных сетках. Чалавек зьмяшчае фотаздымак сваіх рук з напісаным пасланьнем, што менавіта ён можа сказаць пра анкалягічныя захворваньні, і ставіць хэштэг.

Вось якія здымкі зьмяшчаюць беларусы:

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная
Як гэта працуе?

1. Напішыце на руцэ словы падтрымкі, выкарыстоўваючы фразы «Мы можам» альбо «Я магу».
2. Сфатаграфуйце руку з надпісам.
3. Падзяліцеся фотаздымкам у сацсетках, выкарыстоўваючы хэштэгі.
#МоваРук
#www.WorldCancerDay
#МыМожамЯмагу
#ДзеньСупрацьРаку

Зайдзіце на сайт worldcancerday.org — і ваша фота ўжо на сьцяне падтрымкі.

Акрамя гэтай акцыі, на сайце створана вялікая інтэрактыўная мапа. Сёньня кожны ахвотны можа туды зайсьці і дадаць нешта сваё: інфармацыю пра канфэрэнцыі, трэнінгі, сустрэчы — усё, што адбываецца офлайн. На гэтай мапе зьявілася ўжо першая інфармацыя пра прэзэнтацыю кампаніі „Мы можам. Я магу“ (We can. I can) #МыМожамЯМагу #МоваРук у Беларусі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG