Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
«Беларуская акадэмія», якая адкрылася сёлета на пачатку году і працуе дыстанцыйна ў партнэрстве з трыма навучальнымі ўстановамі Польшчы, атрымала афіцыйны дазвол на беларускамоўнае навучаньне.
У Віленскім музэі імя Івана Луцкевіча з 1 верасьня працуе суботняя школа, дзе вывучаюць беларускую мову. Свабода паразмаўляла з кіраўніцай праекту, настаўніцай і маці.
У Вільні адкрылася першая ў Літве прыватная беларуская школа і дзіцячы садок, дзе дзеці могуць займацца на расейскай і беларускай мовах.
Вядоўцы «Моднага моўнага клюбу „Гоман“» Аляксей Шэін і Андрусь Такінданг запэўніваюць, што пасьля прагляду 12 заняткаў кожны чалавек свабодна загаворыць па-беларуску. Але пры адной умове: калі ня будзе ленавацца і добрасумленна выканае ўсе хатнія заданьні.
22 верасьня 70-гадовы юбілей адзначае Уладзімер Колас — рэжысэр, пэдагог, заснавальнік нязьменны дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю, больш вядомага як «Коласаўскі ліцэй».
У школах Беларусі зьявіцца факультатыў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Запыталіся ў чыноўніка з сыстэмы адукацыі і пэдагога, на каго разьлічаны гэты факультатыў і хто будзе яго выкладаць.
19 верасьня 1991 году бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Праверце свае веды пра гэтую гістарычную падзею
Талібы выключылі дзяўчат з афганскіх сярэдніх школ, загадаўшы толькі хлопчыкам і настаўнікам-мужчынам вярнуцца да заняткаў.
Паразмаўлялі з былой настаўніцай, якая звольнілася са школы празь ціск і была вымушаная пакінуць краіну. Жанчына расказала, што адбывалася ў школе летась, як прэсавалі настаўнікаў і ўсюды прыпляталі палітыку.
Выпускнікі сярэдняй школы сёлета будуць вучыцца па новым падручніку гісторыі. Зь яго можна даведацца, што падчас нацысцкай акупацыі калябаранты выкарыстоўвалі бел-чырвона-белую сымболіку і лёзунг «Жыве Беларусь!», а найбуйнейшай геапалітычнай катастрофай ХХ стагодзьдзя названы «распад СССР».
Паразмаўлялі з былым настаўнікам адной зь менскіх школ, які мусіў звольніцца праз пагрозы і ціск з боку кіраўніцтва. Хлопец расказаў, як са школы прыбіраюць супрацоўнікаў зь «няправільнай» пазыцыяй.
З савецкіх часоў прынята лічыць, што беларусы — мірная нацыя, ніколі на нападала на іншых, а ўсе войны, у якіх яна ўдзельнічала, мелі выключна абарончы характар. Разьбіраемся разам з гісторыкам Алесем Краўцэвічам, ці так гэта.
Сёньня ў Менску разьвітваюцца з гісторыкам Уладзімерам Ляхоўскім. Дасьледчык беларускага нацыянальнага руху пачатку XX стагодзьдзя памёр 7 верасьня на 58 годзе жыцьця.
Гістарычная бітва пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, магчыма, самая значная перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над Масквой. Свабода расказвае, чаму.
3 верасьня 1927 году нарадзіўся Алесь Адамовіч, пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.
Адміністрацыя Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў спыніла дзейнасьць катэдры этналёгіі і фальклёру. Супрацоўнікаў паставілі перад фактам. Прычына кроку тлумачыцца «аптымізацыяй» працэсу.
За апошні год шмат беларусаў апынуліся ў вымушанай эміграцыі, зьехалі з краіны. Бальшыня абрала суседнія зь Беларусьсю краіны: Польшчу, Украіну, Літву.
У рэйтынг найлепшых унівэрсытэтаў сьвету паводле вэрсіі брытанскага часопісу Times Higher Education (World University Rankings THE) увайшлі чатыры беларускія ВНУ.
Даведаліся ў шматдзетнай маці, зь якімі праблемамі сутыкаюцца бацькі і дзеці ў школе. Спыталіся ў псыхоляга і юрыста што рабіць, калі ваша дзіця прымушаюць удзельнічаць у праўладных мерапрыемствах, павышаюць голас ці прымяняюць сілу. А таксама — як дзіцяці абараніць сябе ў такіх сытуацыях.
Змаганьне за адзіную беларускамоўную школу ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці цягнулася больш за два гады.
1 верасьня Аляксандар Лукашэнка адкрыў у Бабруйску новую школу. Прычым у сваёй прамове запатрабаваў «думаць, перш чым будваць».
У школах зьявяцца кіраўнікі вайскова-патрыятычнага выхаваньня, а таксама факультатыў пра духоўную культуру і патрыятызм.
Дзясяткі тысяч беларусаў выехалі за гэты год за мяжу. Людзі ўцякалі ад перасьледу. Цяпер яны ўладкоўваюць сваё жыцьцё ў іншых краінах. Як справы з адукацыяй дзяцей у краінах, дзе беларусы знайшлі сабе часовы прытулак?
Раней у школах, дзе навучаньне вядзецца на літоўскай ці польскай мовах, дзеці здавалі іспыт па мове сваёй нацыянальнай меншасьці. Гэта рабілася на дадатак да экзамэнаў па асноўных прадметах. Цяпер такія іспыты па мовах адмянілі. Выслухалі ўсе «за» і «супраць».
У самаабвешчанай «ДНР» на восьмы год вайны абяцаюць прывесьці навучальную праграму ў школах у поўную адпаведнасьць з праграмай у Расеі. Пры гэтым, як і ў «ЛНР», расейскую мову, на якой ідзе навучаньне, могуць палічыць яшчэ і за «мову карэнных народаў», пашырыўшы яе вывучэньне.
24 жніўня Лукашэнка загадаў «перазагрузіць сыстэму адукацыі» і заявіў, што «адукацыя ня можа быць па-за палітыкай». Глядзім, колькі кадраў бракуе ў гэтай сфэры.
Сёлета 815 выпускнікоў менскіх школ паехалі вучыцца за мяжу, паведаміла старшыня камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Натальля Праскурава.
Аляксандар Лукашэнка пазыцыянуе сябе як стваральніка беларускай дзяржаўнасьці і галоўнага гаранта яе сувэрэнітэту. Тым часам на «сэсіі Незалежнасьці» ў жніўні 1991 году дэпутат Лукашэнка дэманстратыўна адмовіўся галасаваць за незалежную Беларусь.
Жыцьцё настаўніка гісторыі са Смаргоняў Андрэя Пятроўскага кардынальна зьмянілася за паўгода, пасьля таго як ён паказаў выпускнікам «экстрэмісцкі» відэаролік пра Канстытуцыю.
Прафэсар Уладзімер Дунаеў, сябра грамадзкага Балёнскага камітэту, аналізуе апошнія вынікі паступленьня ў беларускія ВНУ і адзначае, што колькасьць беларускіх студэнтаў, якія едуць вучыцца ў Расею — скарачаецца, а тых, хто едзе вучыцца на Захад — павялічваецца.
Паводле Лукашэнкі, галоўная задача школы палягае не ў атрыманьні якаснай адукацыі, а ў забесьпячэньні палітычнай ляяльнасьці моладзі існаму рэжыму.
На яго думку, дзяржава мусіць перазагрузіць сыстэму асьветы.
Ігар Карпенка назваў адукацыйныя ўстановы пад шыльдай індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзкіх ці рэлігійных аб’яднаньняў «апірышчам рэвалюцыі».
У нядзелю 22 жніўня Саюз былых партызанаў «Лясныя браты» і таварыства «Зламаны васілёк» адкрылі ў эстонскай вёсцы Хюці (Вырускі павет) помнік «лясным братам».
У рамках праграмы «EU4Belarus: салідарнасьць з народам Беларусі» Эўразьвяз аб'явіў конкурс заявак на стыпэндыі EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training).
У 15 установах агульнай сярэдняй адукацыі Менска вучні займаюцца на беларускай мове.
Беларуская праваабаронца, экспэртка ў галіне правоў жанчын і дзяцей Дар’я Чурко і экспэртка кааліцыі Правоў дзiцяцi ва Ўкраіне Марыя Ясяноўская прэзэнтавалі дасьледаваньне, прысьвечанае ціску на актывістаў у Беларусі праз узьдзеяньне на чальцоў сям’і, у тым ліку дзяцей.
У Акадэмію МУС на «правазнаўства» недабралі 36 чалавек. На якіх спэцыяльнасьцях і факультэтах сёлета недалічыліся абітурыентаў.
Таксама зь беларускай школьнай праграмы расейскамоўнай літаратуры прыбралі творы вядомых расейскіх пісьменьнікаў Уладзіміра Набокава і Аляксандра Салжаніцына.
5 жніўня — апошні дзень залічэньня на бюджэт у ВНУ. Аднак у некаторых установах частка месцаў усё яшчэ застаецца вакантнай.
Больш паловы студэнтаў у Беларусі — «платнікі». Сёлета такіх прымуць каля 30 тысяч чалавек, а на бюджэтныя месцы — 25 тысяч.
Цана платнага навучаньня падвышаецца ў бальшыні ВНУ Менску. Рэгіянальныя ўстановы пра падобнае пакуль не заяўлялі.
Радыё Свабода працягвае цыкл гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Загрузіць яшчэ