Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску па-беларуску вучацца 2% школьнікаў


Лінейка ў менскай гімназіі №75, архіўнае фота
Лінейка ў менскай гімназіі №75, архіўнае фота

У 15 установах агульнай сярэдняй адукацыі Менска вучні займаюцца на беларускай мове.

Такую лічбу агучылі падчас прэс-канфэрэнцыі ў дзяржаўным агенцтве БелТА.

Намесьніца старшыні камітэту адукацыі Менскага гарвыканкаму Ірына Чарняўская ўдакладніла, што гаворка прыкладна пра 4 тысячы дзяцей рознага ўзросту.

Па яе словах, у 5 сталічных гімназіях увесь працэс навучаньня цалкам арганізаваны на беларускай мове. У 10 сярэдніх школах такое навучаньне адбываецца ў асобных клясах.

«Усяго такіх клясаў у Менску 171. Гэта каля 4 тысяч дзяцей», — расказала чыноўніца.

Згодна з апошнімі апублікаванымі Белсатам зьвесткамі (за 2018–2019 навучальны год), у Менску ў 278 школах вучыліся больш за 200 тысяч дзяцей.

Міністэрства адукацыі запэўнівае, што ў Беларусі падручнікі на роднай мове выдаюцца ў неабходнай колькасьці на запыт устаноў адукацыі.
Бацькі ў суполках наракаюць на штучныя бар’еры з адкрыцьцём ня тое што беларускіх школаў, а асобных беларусамоўных клясаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG