Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі: прыватныя садкі і школы сталі апірышчам для «каляровай рэвалюцыі»


Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

Ігар Карпенка назваў адукацыйныя ўстановы пад шыльдай індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзкіх ці рэлігійных аб’яднаньняў «апірышчам рэвалюцыі».

Навучаньне і выхаваньне дзяцей знаходзіцца пад пільным кантролем дзяржавы, заявіў у час пленарнага пасяджэньня Рэспубліканскай пэдагагічнай рады міністар адукацыі Ігар Карпенка, піша БелТА.

«Зараз праз адсутнасьць ліцэнзаваньня любы ахвочы можа зарэгістраваць дзіцячы садок або школу, прычым без належнай матэрыяльна-тэхнічнай базы і нават без пэдагогаў. Дастаткова толькі падаць заяву, прынесьці статут і дакумэнт аб выплаце дзяржпошліны. Але праблема нават ня ў гэтым. Навязваньне рынкавых мэханізмаў у сыстэме адукацыі, платных паслуг і сэрвісаў фактычна вядзе да сацыяльнага расслаеньня насельніцтва», — сказаў Карпенка.

На думку міністра, «паўлегальныя прыватныя дзіцячыя садкі і школы пад шыльдай індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзкіх ці рэлігійных аб’яднаньняў» у большасьці выпадкаў выкарыстоўваліся ў палітычных мэтах, станавіліся апірышчам для «каляровай рэвалюцыі». А іх супрацоўнікі і кіраўнікі аказаліся ў «дэструктыўных арганізацыях рознага ўзроўню».

Дзяржаўнае агенцтва БелТА не прыводзіць ніякіх канкрэтных фактаў у падтрымку абвінавачваньняў міністра.

«У праекце кодэксу мы прапісалі забарону на выкарыстаньне ў назвах юрыдычных асобаў, якія не зьяўляюцца ўстановамі адукацыі, словаў „дзіцячы садок“, „школа“, „гімназія“, „акадэмія“, „унівэрсытэт“. Але гэтага недастаткова. Рашэньне бачым у замацаваньні ў праекце закону „Аб ліцэнзаваньні“ адпаведнай нормы», — дадаў Карпенка.

Прапанову падтрымалі, неўзабаве ўрад унясе праект у Палату прадстаўнікоў.

Таксама на Рэспубліканскай пэдагагічнай радзе прынялі рашэньне сумяшчаць ЦТ і выпускныя іспыты з 2023 году. Прапанову, згодна з афіцыйнымі дадзенымі, падтрымалі 70% настаўнікаў і больш за 60% вучняў і бацькоў.

Пасьля леташніх выбараў і пратэстаў ўлады разгарнулі кампанію перасьледу настаўнікаў ды іншых работнікаў сыстэмы адукацыі, якія адмаўляліся ўдзельнічаць у фальсыфікацыях выбараў, далучыліся да розных формаў пратэстаў і проста выказвалі сваю пазыцыю. Многія зь іх страцілі працу, трапілі пад адміністрацыйны і крымінальны перасьлед.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG