Розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі зноў павысілі на 1 капейку пасьля больш як пяцімесячнага перапынку.
Ад 20 кастрычніка паліва падаражэе на адну капейку, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».
- АІ-92 будзе каштаваць 1,69 рубля;
- АІ-95 — 1,79 рубля;
- АІ-98 — 2,01 рубля;
- дызэльнае паліва — 1,79 рубля.
У паведамленьні «Белнафтахіму» адзначаецца, што ўзровень коштаў на маторнае паліва ў Беларусі ў бягучым годзе «працягвае заставацца ніжэй, чым у сумежных дзяржавах на 15-46% і вышэй на 16%, чым у Расейскай Фэдэрацыі».
«Канцэрн захоўвае стратэгію паэтапнай карэкціроўкі цэнаў на маторнае паліва, якая дазволіла не дапусьціць рэзкіх цэнавых ваганьняў і скокаў у пэрыяд пасяўной і ўборачнай кампаній. Таксама максымальна рэалізаваныя магчымасьці па іх стрымліваньні бяз шкоды для эканомікі прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі, нягледзячы на нэгатыўны ўплыў зьнешніх эканамічных фактараў», — адзначаюць у «Белнафтахіме».
Гэта пятнаццатая зьмена цэнаў на паліва за 2020 год. Папярэдні раз цэны на паліва зьмяняліся 10 траўня: тады дызэль і бэнзін патаньнелі на адну капейку.
У 2019 годзе цэны на паліва зьмяняліся 28 разоў.