ВУП Беларусі за першыя тры кварталы 2020 году склаў у бягучых цэнах Br106,6 млрд, што ў супастаўных цэнах на 1,3% менш, чым у студзені-верасьні 2019 году.
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Белстат.
Па выніках першага кварталу бягучага году адзначалася зьніжэньне ВУП на 0,3%, першага паўгодзьдзя — на 1,7%.
Урад Беларусі ў кастрычніку паведамляў, што чакае выхаду з адмоўнай дынамікі ВУП і нулявога прыросту па выніках году.
Міжнародныя фінансавыя інстытуты прагназуюць падзеньне ВУП Беларусі ў 2020 годзе на 3–4% на фоне нэгатыўнага ўплыву глябальнай пандэміі каранавірусу.
У папярэднія гады ў Беларусі назіраўся рост эканомікі: у 2017 годзе ВУП павялічыўся на 2,4%, у 2018 годзе — на 3%, летась — на 1,2%.