Матэрыялы мінулага тыдня на сайце Радыё Свабода, якія варта пачытаць на выходныя.
Сёньня ў праграме: Чым скончыцца круглы стол апазыцыі і Януковіча? Жывое ўключэньне з Кіева.
Як уладальнікі прыватных аўтамабіляў паставіліся да ўвядзеньня з новага году абавязковага дзяржаўнага збору за дазвол на допуск да дарожнага руху?
Працоўныя Менскага аўтамабільнага заводу скардзяцца на адсутнасьць працы і нізкія заробкі.
У Магілёве прадаецца найстарэйшае прадпрыемства гораду — былы завод штучнага валакна. Ягоны ўласьнік — акцыянэрнае таварыства «Хімвалакно» — збывае комплекс вытворчасьці сынтэтычнай плёнкі, які застаўся дзейным пасьля ліквідаваньня заводу.
Згодна з праектам бюджэту на 2014 год, дзяржаўная замова на афіцыйную інфармацыю і функцыянаваньне новай вэрсіі інтэрнэт-парталу прэзыдэнта краіны абыдзецца беларускім падаткаплатнікам у суму звыш 15 мільярдаў 300 мільёнаў рублёў.
Беларусь займае 16-е месца ў сьвеце паводле памераў нелегальнага адтоку капіталаў.
У Міністэрстве прамысловасьці Беларусі пацьвердзілі складанасьці з выплатай заработнай платы на Менскім трактарным заводзе.
Незалежны эканаміст Яраслаў Раманчук ацаніў для Свабоды ўхвалены ўчора рэспубліканскі бюджэт.
На Менскім аўтамабільным заводзе фармальна працуюць 4 дні на тыдзень, рэальна ж — 3 дні. Яшчэ адзін дзень рабочыя імітуюць працу.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Апроч таго, суседняя зь Беларусяй і ўтрая меншая за Беларусь краіна патрапіла ў дзясятку краінаў з найбольш этычным турызмам.
«На Майдане мільён адзіночак» – лічыць пісьменьнік Ігар Памяранцаў, аўтар эсэ «У абарону няроднай мовы».
На Менскім трактарным заводзе зьнізілі заробкі, і ў выніку незадаволеныя працаўнікі сабатуюць і пакідаюць працу. Прычына крызісу – кепска прадаюцца трактары.
Блізу Асіповічаў, на шляху зь Менску на Гомельшчыну, мясцовая міліцыя спыняе праежджых прадпрымальнікаў і нярэдка адбірае тавар.
Уладзіслаў Баўмгертнэр, абвінавачаны беларускімі ўладамі ў нанясеньні істотнай шкоды вытворцу мінэральных угнаеньняў «Беларуськалій» і трэйдэру «Беларуская калійная кампанія», пераведзены пад хатні арышт у Маскве. Цяпер ён зноў жыве ў сваім шыкоўным пэнтхаўсе коштам 150 мільёнаў расейскіх рублёў.
Такім чынам улады спадзяюцца сабраць 1,6 трлн рублёў.
На Менскім трактарным заводзе зьніжаныя заробкі шэрагу катэгорыяў працоўных. У выніку незадаволеныя працаўнікі сабатуюць і пакідаюць працу. Прычына крызісу — адсутнасьць збыту прадукцыі.
Цэны ад пачатку 2013-га вырасьлі на 13,8%, за кастрычнік – на 1,6%. Белстат апублікаваў дадзеныя за лістапад.
Праект закону аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год сёньня маюць разгледзяць у Палаце прадстаўнікоў.
Мармуровы і з дубінкай. Два языкі на ўсіх. Беларусы і літвіны. Пра гэта, а яшчэ пра нацыянальныя дрыжыкі – у новых Званочках.
Улады фактычна ўзаконілі падатак на аўтамабілістаў. Прынамсі так званы транспартны падатак, які яшчэ нядаўна разглядаўся як адзін з магчымых варыянтаў папаўненьня дзяржаўнай скарбонкі, ужо закладзены ў праект бюджэту на 2014 год. Дакумэнт мусіць быць ухвалены бліжэйшым часам.
У бліц-аналізе з праваабаронцай Тацянай Равякай – Чаму беларускія ўлады гэтак жорстка нэгатыўна ставяцца да ЛГБТ-супольнасьці?
Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан правяла ў Кіеве перамовы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.
Аляксандр Лукашэнка правёў вялікую нараду па пытаньнях будаўніцтва і працы з кадрамі. У чым прычына зьяўленьня новай формы працы з вэртыкальлю? Чаму менавіта будаўнічая сфэра выбрана тэмай правядзеньня першай вялікай нарады? Які эфэкт ад такога мерапрыемства?
Якія тэндэнцыі панавалі ў беларуска-расейскіх дачыненьнях цягам гэтага году? Чаму павялічыліся расейскія субсыдыі афіцыйнаму Менску, чаму адбылася «калійная вайна»? Як магчыма спрагназаваць тэндэнцыі наступнага году?
Першую прэмію імя Францішка Аляхновіча, заснаваную сёлета Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода, атрымаў палітвязень Ігар Аліневіч за кнігу «Еду ў Магадан».
«Кошт ураду» — гэта інтэрактыўны вэб-сайт, на якім у зразумелай і зручнай форме можна даведацца, адкуль бяруцца і куды накіроўваюцца грошы ў бюджэце Беларусі.
Генэральны дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр, які абвінавачваецца ў злоўжываньні паўнамоцтвамі, зьмешчаны пад хатні арышт рашэньнем Басманнага суду Масквы. Мера стрыманьня будзе дзейнічаць да 20 студзеня 2014 года.
Будаўнічая галіна пашкоджаная іржой карупцыі, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 сьнежня.
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, на якую былі мабілізаваныя больш за тры сотні чыноўнікаў рознага рангу. Абмяркоўваліся праблемныя пытаньні будаўнічай галіны і праца з кіроўнымі кадрамі.
Камітэт эканамічных, сацыяльных і культурных правоў ААН запатрабаваў ад Беларусі выправіць парушэньні ў галіне правоў працоўных і вырашыць праблему прымусовай працы.
У Кіеве ўзмацняецца напружаньне паміж удзельнікамі пратэстаў і сіламі бясьпекі.
За лістапад насельніцтва Беларусі набыло валюты на 237 мільёнаў даляраў болей, чым прадало.
Гарадзенцы нарэшце пачулі песьні Чэслава Немэна жыўцом, але сьпявала іх яго дачка Натальля. Мужчынскія словы жаночым голасам. Самога сьпевака няма амаль дзесяць гадоў…
Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі афіцыйна ніяк не камэнтуе ўкраінскія падзеі. Маўчыць Аляксандар Лукашэнка, пазьбягаюць камэнтароў і іншыя высокія службовыя асобы.
Пагадненьне зь Беларусьсю па нафтавых пошлінах падоўжанае і на 2014 год, паведамляе афіцыйны сайт ураду Расеі.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сёлета золатавалютныя рэзэрвы зьменшыліся на паўтара мільярда даляраў — як гэты чыньнік можа паўплываць на стабільнасьць беларускай нацыянальнай валюты?
У Інданэзіі на канфэрэнцыі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі на высьпе Балі прадстаўнікі 159 дзяржаваў дасягнулі пагадненьня аб захадах па паскораным разьвіцьці міжнароднага гандлю.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што справа «Ўралкалія» была залішне палітызавана, Расея правядзе расьсьледаваньне і ва ўсім разьбярэцца.
Госьці эфіру: Мілінкевіч, Анціпенка і Вячорка малодшы пра ролю чалавека-сымбаля.
Загрузіць яшчэ