У Інданэзіі на канфэрэнцыі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі на высьпе Балі прадстаўнікі 159 дзяржаваў дасягнулі пагадненьня аб захадах па паскораным разьвіцьці міжнароднага гандлю. Падпісаны праект найбуйнейшай рэформы СГА з часу яе стварэньня ў 1995 годзе.
Прадугледжана спрашчэньне мытнага кантролю, выдача прэфэрэнцыяў бедным краінам і паслабленьне абмежаваньняў на субсыдыі фэрмэрам, якія аказваюць дапамогу галодным.
Пры абмеркаваньні праекту рэформаў некаторыя краіны, у прыватнасьці, Індыя, Куба, Вэнэсуэла, выказвалі пярэчаньні. Аднак на працягу чатырох дзён дыскусіяў, да раніцы 7-га сьнежня, згода ўсіх удзельнікаў усё ж была дасягнута. Рашэньні ў СГА прымаюцца пры адзінстве пазыцыяў усіх сяброў гэтай арганізацыі.