Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абяцае жорстка пакараць усіх карупцыянэраў


Будаўнічая галіна пашкоджаная іржой карупцыі, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 сьнежня.

«Не адзінкавымі зьяўляюцца факты, калі службовыя асобы бяруць хабары за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў заключэньня дамоваў падраду, падпісаньня актаў выкананых, а дакладней нявыкананых, працаў», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Напрыклад, паведаміў кіраўнік дзяржавы, былы гендырэктар АТ «Маналіт Град» сыстэматычна атрымліваў хабары ад кіраўніка ТАА «Анліса» за спрыяльнае заключэньне дамовы субпадраду. Цяпер ён арыштаваны. У суд накіравана справа ў дачыненьні да дырэктара камунальнага прадпрыемства «УКС-Кантакт», які ў пачатку гэтага году атрымаў хабар ад дырэктара ТАА «Белмаркет» за заключэньне дамовы на пастаўку электратэхнічнай прадукцыі.

«Абураюць як самі гэтыя зьявы, так і тое, што пакараньне вінаватых і аднаўленьне справядлівасьці часта позьняцца. Чаму гэта стала магчымым? Таму што прынцып „злодзей павінен сядзець у турме“ не заўсёды спрацоўваў і спрацоўвае ў поўнай меры, — заявіў Лукашэнка. — Караць трэба, нягледзячы на асобы, аж да самых высокіх чыноўнікаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG