Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Менскім трактарным «італьянскі страйк»


На Менскім трактарным заводзе зьніжаныя заробкі шэрагу катэгорыяў працоўных. У выніку незадаволеныя працаўнікі сабатуюць і пакідаюць працу. Прычына крызісу — адсутнасьць збыту прадукцыі.

Каля прахадной Менскага трактарнага заводу людна цягам дня: прадпрыемства — найбуйнейшае ў горадзе, дзе працуюць тысячы людзей. Першы ж суразмоўца ахвотна пагаджаецца адказаць на некалькі пытаньняў для Радыё Свабода:

Карэспандэнтка: «Як працуецца на трактарным заводзе?»

Працоўны: «Як працуецца? Нізкія заробкі. У мінулым месяцы мы ўсе атрымалі менш, самае малое — на 500 тысяч».

Карэспандэнтка: «Што людзі пра гэта кажуць?»

Працоўны: «Дрэнна, канечне. Бо заробкі зьніжаюць, а кошты растуць».

Карэспандэнтка: «Кажуць, што працоўныя прыходзяць на працу, але ня хочуць працаваць...»

Працоўны: «Ну... гэткі „італьянскі страйк“: працуюць, але дужа марудна. Гэты год быў самы цяжкі за ўвесь час трактарнага заводу. Няма, няма збыту прадукцыі. Але гэта ўжо ня нашы справы».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:27 0:00
Наўпроставы лінк



Стала працягваюць працаваць на Менскім трактарным заводзе працоўныя перадпэнсійнага і нават пэнсійнага веку. Але і яны выказваюць расчараваньне цяперашнім становішчам на прадпрыемстве:

Карэспандэнтка: «Кажуць, што на заводзе зьніжаюцца заробкі, ці праўда?»

Працоўная: «Праўда, праўда. І ўвогуле яны ніякія, гэтыя заробкі. Я працую лябаранткай і за мінулы месяц атрымала два мільёны сямсот тысяч. А мой сын працуе ў кузьні: адхадзіў усе суботы, у тры зьмены — і яму заплацілі сем мільёнаў. Гэта самы цяжкі цэх. Я яго калі пабачыла, дык ён чорны, брудны увесь — жах проста. Ён знарок туды пайшоў, каб грошай зарабіць, а заплацілі гэтулькі. Ён вельмі незадаволены, кажа, што як толькі будзе магчымасьць — будзе сыходзіць. Дачка працуе інжэнэрам-канструктарам за тры мільёны. Яна таксама кажа, што працаваць на заводзе ня хоча. Для моладзі тут нічога добрага няма, ніякіх умоваў».

Працоўны: «Вельмі цяжка: завод сеў на мель, з заробкамі цяжка, людзі разьбягаюцца».

Карэспандэнтка: «Якое выйсьце з гэтай сытуацыі, на Вашую думку?»

Працоўны: «А як выйсьці з гэтага становішча? Няхай адміністрацыя нашай краіны думае над гэтым пытаньнем».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:53 0:00
Наўпроставы лінк



Яшчэ адзін працоўны прадпрыемства таксама кажа, што становішча на Менскім трактарным — найгоршае за ўсе ранейшыя гады:

Працоўны: «Калі б я працаваў на гэтай працы як на асноўнай, дык не заставаўся б нізавошта — 5-7 мільёнаў заробак. Я ўжо дзевяць гадоў працую, але горш, чым зараз яшчэ не было».

Карэспандэнтка: «Няма збыту прадукцыі?»

Працоўны: «Канечне, каб быў збыт прадукцыі, дык усё было б „у шакалядзе“. А чаму — ці палітычныя прычыны, ці тое, што нашая прадукцыя неканкурэнтаздольная... Бо кітайскія трактары — яны таньнейшыя і гэткія ж дрэнныя, як і нашыя».

Карэспандэнтка «Як гэтая сытуацыя вырашыцца, на Вашую думку?»

Працоўны: «Тытанік павольна і ўпэўнена ідзе да фіналу — такая вось разьвязка. Калі б гэта было прыватнае прадпрыемства, дык палову разьдзьмутага штату можна было б скарачаць. А так — ва ўсіх ёсьць працоўныя месцы. Дзяржаве патрэбны працоўны кляс, які заняты, мае нейкія заробкі, — у такой кріане мы жывем. Як кажуць — заробкі афрыканскія, а кошты усясьветныя».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:05 0:00
Наўпроставы лінк



Рэклямныя абвесткі ў менскім мэтро запрашаюць на Менскі трактарны завод інжынэраў і працоўных на два дзясяткі спэцыяльнасьцяў.

Так выглядалі склады Трактарнага заводу у траўні 2013







Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG