Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У эфіры з Ганнай Соўсь ад 20-й – Віталь Портнікаў, які на Эўрамайдане адчуў, як жывуць беларусы


Госьцем эфіру будзе палітычны аглядальнік Свабоды, украінскі журналіст Віталь Портнікаў, які сёньня напісаў ў Фэйсбуку: «Майдан стаіць. «Бэркут» адышоў ад кіеўскай мэрыі. Кідаюцца ў вочы беларускія нацыянальныя сьцягі каля сцэны. Нашы суседзі жывуць у падобным кашмары амаль 20 гадоў. Я шмат пісаў пра гэта, але толькі сёньня зразумеў, як гэта бывае».

Вас таксама чакае жывое ўключэньне з Эўрамайдану ў Кіеве карэспандэнткі Свабоды Аляксандры Дынько.

У бліц-аналізе з праваабаронцай Тацянай Равякай – Чаму беларускія ўлады гэтак жорстка нэгатыўна ставяцца да ЛГБТ-супольнасьці? Як беларускае грамадзтва ў цэлым ставіцца да правоў сэксуальных мяншыняў?

Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG