Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 сьнежня: які музычны гурт стане «Героем году»?


Гюстаў Флябэр
Гюстаў Флябэр

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Авальнай залі Дому ўраду – пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 10.00.

У офісе партыі БНФ – сход ініцыятыўнай групы мясцовага рэфэрэндуму ў Першамайскім раёне Менску. На рэфэрэндум плянуецца вынесьці пытаньні аб разьвіцьці Першамайскага раёну Менску і пра лёс Севастопальскага парку. Пачатак у 19.00.

У Нацыянальным мастацкім музэі – урачыстае адкрыцьцё выставы «Таямніца ночы», прысьвечанай 85-годзьдзю з дня нараджэньня народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі. Пачатак у 18.00.

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага – адкрыцьцё выставы «маляваных дываноў» Алены Кіш «На шчасьце». Пачатак у 17.00.

У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа – вечар з традыцыйнага цыклю «Творчыя сем'і ў Доме Коласа». Госьці Дому Коласа сустрэнуцца з фотамастаком Анатолем Клешчуком і народным майстрам і скульптарам Сяргеем Клешчуком. Пачатак у 17.00.

У Менскай гарадзкой бібліятэцы № 1 імя Льва Талстога (вул. Маскоўская, 18) адбудзецца вечарына «Згадваем прызабытыя імёны», прысьвечаная 120-гадоваму юбілею Андрэя Мрыя і 110-гадовага юбілею Тамары Цулукідзэ. Пачатак у 17.00.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў нескладовае» запрашае на навагодні арт-кірмаш. На ім прадстаўленыя работы такіх майстроў, як Руслан Вашкевіч, Сяргей Кірушчанка, Міхаіл Гулін, Аляксей Лунёў, Тамара Сакалова і іншыя. Пачатак у 11.00.

У рэдакцыі газэты «Брэсцкі кур'ер» у Берасьці адбудзецца сустрэча з сустаршынём аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлам Севярынцам. Пачатак у 19.00.

У менскім клюбе «Юла» назавуць найлепшы беларускі гурт году. Адбудзецца ўручэньне прэміі «Героі году!» ад парталу Tuzin.fm. Пачатак у 19.00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1796 – у складзе Расейскай імпэрыі ўтвораная Беларуская губэрня.

1979 – у Раўбічах Менскага раёну адкрыўся Музэй беларускага народнага мастацтва.

1991 – РСФСР выйшла са складу СССР.

1993 – шляхам рэфэрэндуму ў Расеі прынятая Канстытуцыя Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1766 – Мікалай Карамзін, расейскі гісторык, пісьменьнік, публіцыст.

1821 – Гюстаў Флябэр, францускі пісьменьнік-раманіст.

1876 – Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік.

1886 – Юльяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца.

1915 – Фрэнк Сынатра, амэрыканскі актор, сьпявак.

1968 – Усевалад Гарачка, літаратар, адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ».

У гэты дзень памерлі:

1586 – Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.

1870 – Леан Зянковіч, паэт-«паляшук», публіцыст, мэмуарыст.

1937 – Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнаўца.

1971 – Давід Сарноў, найбуйнейшы амэрыканскі кіраўнік у галіне радыё і тэлебачаньня, адзін з заснавальнікаў NBC, грамадзкі і палітычны дзяяч беларускага пахожданьня.

2003 – Гейдар Аліеў, прэзыдэнт Азэрбайджану.

2006 – Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ

«Аўтар у сваім творы мусіць быць як Бог у сусьвеце – паўсюль прысутны і нідзе ня бачны».

«Трэба, каб слабыя месцы кнігі былі напісаныя лепш за іншыя».

«Найцяжэйшае ў літаратуры – ведаць чаго не казаць».

Гюстаў Флябэр
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG