У нядаўна пабудаваным Палацы незалежнасьці Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, на якую былі мабілізаваныя больш за тры сотні чыноўнікаў рознага рангу — ад рэгіянальнай вэртыкалі да кіраўнікоў ураду. Абмяркоўваліся праблемныя пытаньні будаўнічай галіны і праца з кіроўнымі кадрамі.
Ва ўступным слове Лукашэнка параўнаў мерапрыемства з партыйным пленумам савецкіх часоў, калі з усіх рэгіёнаў зьбіраліся намэнклятурныя кіраўнікі і ўхвалялі «лінію партыі». Але на гэтым параўнаньне з калектыўнай працай скончылася, паколькі ў далейшым Лукашэнка ў асноўным вёў маналёг.
Найперш запатрабаваў з падначаленых забясьпечыць жорсткае выкананьне рэглямэнту будаўнічага працэсу. Маўляў, часьцяком заказчык распачынае засваеньне сродкаў на выдзеленай тэрыторыі ў адсутнасьці нават дакладнага праектнага заданьня. Лукашэнка забараніў паралельнае праектаваньне, удакладніўшы: выключэньне з правілаў можа быць толькі зь ягонай санкцыі. Яшчэ напярэдадні Лукашэнка заявіў, што зьдзіўлены піярам «групы Кабякова», якая хваліцца надзвычайнай эфэктыўнасьцю ў будаўнічай галіне, хоць насамрэч праблемаў больш, чым посьпехаў:
«Я паглядзеў гэтую пісаніну, інструкцыю з ухваленьнем нейкай „групы Кабякова“. На кожнай старонцы — спасылка па пяць разоў на працу групы і яе вялікую выніковасьць. Які б ня быў вялікі Кабякоў (кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта — РС) і тыя, каго ён вакол сябе сабраў, у новы год мы павінныя ўвайсьці з новым будаўнічым комплексам. Ужо сёньня трэба прыняць рашэньне, якія рэкамэндацыі групы падтрымаць, а якія — не. І ня дай Божа, калі ў будаўнічым комплексе зьявяцца тыя ж недахопы. якія мы назіралі і ў гэтым годзе, і ў гады мінулыя. Трэба вярнуць ліцэнзаваньне — вяртайце, трэба ўзмацніць кантроль — узмацняйце. Але расхлябанасьці ў працы з насельніцтвам быць не павінна. Асабліва там, дзе арганізацыі дакранаюцца да грошай людзей. Дапусьцілі правапарушэньне — у турму».
Каб забясьпечыць гарантыі якасьці будаўніцтва, Лукашэнка даручыў ураду падвысіць адказнасьць падрадчыка праз абавязковае рэзэрваваньне на спэцыяльных рахунках сродкаў для ліквідацыі дэфэктаў: «Падрадчыкі не зьбяднеюць. Праз год, калі прэтэнзіяў няма, палову сумы вернем. Калі ёсьць брак, дэфэкты — тэрмінова выпраўляць за кошт вінаватага. Грошы для гэтага будуць», — канстатаваў ён. Каб не было самадзейнасьці, запатрабаваў увесьці ў Беларусі кантроль допуску арганізацыяў і спэцыялістаў на рынак будаўнічых паслугаў, папярэдзіўшы: ніводзін аб’ект не патрапіць у дзяржаўную інвэстыцыйную праграму безь яго санкцыі: «Распыленьне дзяржаўных сродкаў пры выдзяленьні фінансаваньня на рэалізацыю інвэстпраграмаў будзе спыняцца «жэстачайшэ». Сьледам за Кабяковым порцыю крытыкі за не падмацаваныя фінансамі даўгабуды атрымаў міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
Эканаміст, колішні кіраўнік жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Менску Іван Анташкевіч лічыць, што падобнымі новаўвядзеньнямі кіраўніцтва краіны можа дасягнуць зусім іншага эфэкту, павесіўшы дадатковыя выдаткі не на падрадчыкаў, а на тых, хто і так абкладзены ня самымі таннымі крэдытамі:
«Безумоўна, такое рашэньне ляжа на плечы плацельшчыкаў. Таму што ў будаўнікоў лішніх грошай няма, яны ўвесь час сядзяць у нейкіх мінусах. У сваю чаргу, такі крок выкліча непазьбежны рост цэньнікаў, бо падрадчык спачатку мусіць грошы аднекуль узяць — ці праз крэдыт, ці праз тых жа дольшчыкаў. Так ці інакш гэта выведзе на падвышэньне коштаў: сродкі самі па сабе ня зьявяцца, іх трэба недзе здабыць. Значыць, крыху больш будуць плаціць людзі. Сваіх рэзэрваў у падрадчыкаў няма, яны дзесьці зарабляюць. А зарабляюць яны перадусім на людзях», — кажа Іван Анташкевіч.
Паводле Лукашэнкі, у Беларусі будзе распрацаваная і зацьверджаная тыповая дамова, якая перад пачаткам будаўніцтва павінная заключацца паміж грамадзянамі і забудоўшчыкамі, — каб мінімізаваць магчымыя злоўжываньні з боку несумленных арганізацыяў. На гэтай падставе кіраўнік краіны загадаў здаць апошнія праблемныя дамы да канца гэтага году.
Закрануў Аляксандар Лукашэнка і тэму кошту жыльля. У прыватнасьці, заявіў, што кошт квадратнага мэтра нерухомасьці, якая ўзводзіцца на замову дзяржавы, у наступным годзе павінен быць роўным заробку па краіне за месяц. Гэта значыць, крыху больш за 500 даляраў. Адметна, што ў рэгіёнах кошты на будаўніцтва зь дзяржпадтрымкай дагэтуль былі нават меншыя, таму ня выключана, што атрыманы карт-блянш цэньнік не адкруціць, а наадварот, скіруе ў большы бок.
На думку эканаміста Івана Анташкевіча, беларускія ўлады маральна састарэлым дырэктыўным кіраваньнем загналі сябе ў сытуацыю, якую немагчыма ўявіць у рынкавых умовах:
«У нармальным рынкавым асяродку усё адбываецца паводле законаў той жа самай рынкавай эканомікі. Гэта абсалютна іншая рэчаіснасьць. А тут, у сваім асяродку, ён вымушаны дзейнічаць так, як сам і прыдумаў. То бок, спрабуе знайсьці мэтады, як у сваёй вэртыкальнай, лінейнай сыстэме — калі ўлада зьверху, а ўсе астатнія павінны падпарадкавацца — прымусіць нейкім чынам лекаваць тую праблему, якую ён знайшоў. Зь яго гледзішча, ён мае рацыю. з гледзішча таго, як гэта адгукнецца, якія наступствы будуць, ясна, што за ўсё ў канчатковым выніку заплацяць людзі, народ».
Таксама Лукашэнка загадаў навесьці парадак з разьмеркаваньнем і выкарыстаньнем зямельных надзелаў у Менску і вобласьці: асноўным інструмэнтам павінен быць аўкцыён. Цяпер, па яго словах, прага адхапіць ласыя кавалкі зямлі нярэдка абарочваецца карупцыйнымі схемамі.
Нягледзячы на тое, што ў Беларусі штогод узводзіцца 5-6 мільёнаў квадратных мэтраў жыльля, колькасьць тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні умоваў пражываньня, толькі расьце (пры тым, што агульная колькасьць насельніцтва якраз скарачаецца). Так, калі паўтара дзясятка гадоў у чарзе стаялі блізу 600 тысяч прэтэндэнтаў на квадратныя мэтры, дык сёлета гэтая лічба ўжо на 200 тысяч большая.