Пару месяцаў таму стала вядома, што паэтка Наста Кудасава пакінула родны Рагачоў. Сёньня яе першае інтэрвію нашаму радыё.
Кароткамэтражная карціна беларускай рэжысэркі Мары Тамковіч «У жывым эфіры» была адзначаная ўзнагародай «Срэбны Х'юга» (Silver Hugo) на 58-м Чыкагскім міжнародным кінафэстывалі.
З часу, як я дазнаўся, што існуе нешта пад назвай Сярэдняя Эўропа, у мяне зьявілася асабіста-сямейнае пытаньне: а я і мая сям’я, дзе мы насамрэч знаходзімся — недзе ў сярэдзіне гэтай тэрыторыі ці звонку яе?
Алесю Жуку было 75 гадоў.
Офіс беларускай дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай стала прасоўвае ў Эўразьвязе ідэю спрашчэньня візавага рэжыму для беларусаў, заявіў у праграме «Позірк» прадстаўнік палітыка па міжнародных справах, намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі Валер Кавалеўскі.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Абламейкі «Чаму Беларусь не Расея». Гэта 86-ты том Бібліятэкі.
У Вялікабрытаніі ва ўзросце 72 гадоў памёр камічны актор Робі Колтрэйн (сапраўднае імя — Энтані Роберт Макмілан). Гледачам ён запомніўся роляй волата Хагрыда ў фільмах пра Гары Потэра.
Сетка дзяржаўных кнігарняў «Белкніга» разрывае дамовы з выдавецтвамі «Янушкевіч», «Кнігазбор», «Галіяфы». Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетках выдавецтва «Янушкевіч».
Пра сьмерць Каляды Свабодзе паведамілі ў сям'і нябожчыка.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1344 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна больш.
Помнік ставяць на ўскрайку гораду на Цэнтральнай вуліцы, паведамляе тэлеграм-канал «Столбцы Разам».
За карціну заплацілі $600. Грошы пойдуць родным палітзьняволенага мастака Алеся Пушкіна.
Спэктакль стаў плёнам тэатральнай рэзыдэнцыі незалежнай беларускай трупы ў Польскім тэатры імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве, піша Reform.by.
Беларусь, як кажуць, кніжная нацыя — яе духоўнае аблічча стварыла культура пісанага і друкаванага слова. Дзякуючы гэтай асаблівасьці, я ўпэўнены, краіна стрывае і цяперашняе — ужо каторае! — нашэсьце барбараў на беларушчыну. Новая кніга ініцыятывы «Пфляўмбаўм» — яшчэ адзін гэтаму доказ.
У Музэі вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава беларускіх фатографаў «Я хачу дадому». Мы паразмаўлялі з артысткай, актывісткай і арт-мэнэджаркай Анай Мацкевіч пра тое, як прыйшла ідэя, чаму нам усім трэба парэфлексаваць на тэму дома і як гэта дапамагае.
Летась у Літве выйшаў па-беларуску раман «Падзея» францускай пісьменьніцы Ані Эрно, якой на гэтым тыдні прысудзілі Нобэлеўскую літаратурную прэмію. Размаўляем з Уладзіславам Гарбацкім, які пераклаў раман, літаратарам і выкладнікам у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні.
Міжнародны музычны конкурс «Эўравізія-2023» пройдзе ў Лівэрпулі, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Афіцыйна — з «тэхнічных прычынаў». Пры гэтым, як заўважыла выданьне «Медыязона.Беларусь», раней прапагандысцкія выданьні абвінавацілі тых, хто мае дачыненьне да падзеі, ва ўдзеле ў пасьлявыбарчых пратэстах, і заклікалі «ўдарыць па модзе».
Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію ў літаратуры францускай пісьменьніцы Ані Эрно.
Пра рашэньне ўладаў закрыць школу, якая арандавала памяшканьне ў Хрысьціянскім сацыяльным цэнтры «Місія добрага самараніна» ў Менску з 30 жніўня 2022 году.
На Камчатцы памёр апошні носьбіт алеуцкай мовы Генадзій Якаўлеў, паведамляе «Кам-24» са спасылкай на старшыню думы Алеуцкай акругі Галіну Каралёву.
Як назваць ідэалёгію, якой кіруецца Расея ў вайне супраць Украіны і ўсяго цывілізаванага сьвету? Што такое «русский мир» і ці доўга ён будзе існаваць? На каго наступнага можа напасьці Расея?
Цяпер беларускі выдавец шукае тых, хто можа пасадзейнічаць кніжнай справе.
Тыя ўгодкі стварэньня беларускай дзяржавы адзначалі ў цэнтры Менску.
Паглядзелі, як беларусы і ня толькі сьмяюцца з уцекачоў ад расейскай мабілізацыі.
У спаборніцтве за месцы ў прызавой тройцы надалей удзельнічае і кніга «Бібліятэкі Свабоды».
Падчас Сусьветнай канфэрэнцыі UNESCO у пытаньнях культурнай палітыкі і ўстойлівага развіцьця (Mondiacult 2022) 48 краін-удзельніц арганізацыі асудзілі агрэсію Расеі супраць Украіны і заклікалі яе неадкладна пакінуць тэрыторыю ўкраінскай дзяржавы.
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця ўключыла кнігу Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая», выдадзеную ў Бібліятэцы Свабоды, у свой сёлетні доўгі сьпіс.
Якая будучыня чакае Беларусь і Ўкраіну? Ці стануць яны часткай Захаду? Што будзе з Расеяй і як доўга можа праіснаваць «русский мир»? Пра гэта і пра іншае гаворыць беларускі гісторык з Польшчы, прафэсар Алег Латышонак, які ў 2022 годзе выдаў кнігу «Ўсходняя Эўропа ў сутыкненьні цывілізацый».
З 30 верасьня па 2 кастрычніка ў Коўне пройдзе дзясяты Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі. Расказваем, чаму гэта важнае мерапрыемства і што цікавага там адбываецца.
У першых факультатыўных занятках ва ўнівэрсытэце Сафіі ў Токіё ўдзельнічалі каля 30 студэнтаў.
На тэлеканале «Беларусь-1» паказалі ўжо два выпускі перадачы «Героі», адной зь вядоўцаў якой стала Дар’я Лукашэнка. Свабода паглядзела, аб чым гэтая праграма.
З нагоды сьвяткаваньня Эўрапейскага дня моваў праект #FreeAllWords зьвярнуў увагу грамадзкасьці на няспынныя парушэньні моўных правоў пісьменьнікаў у Беларусі і ва Ўкраіне.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч выступіла 24 верасьня ў Вільні на кніжным фэстывалі Open Books. Яна расказала, што думае пра вайну ва Ўкраіне, рэвалюцыю ў Беларусі і «хваробу» Расеі. Прыводзім некаторыя цытаты зь ейнага выступу.
Заплянаваныя ў Польшчы канцэрты аднаго з заснавальнікаў рок-гурту Pink Floyd Роджэра Ўотэрза скасавалі. Пра гэта паведамілі прамоўтэры канцэртаў, Live Nation Poland. Яны, аднак, не назвалі прычыну.
Хачу сёньня напісаць некалькі словаў пра нечаканае выданьне, якое выйшла ў Беларусі ў гэты барбарскі час, калі беларускамоўныя кнігі ў краіне пачалі арыштоўваць і закопваць у зямлю.
Атрыманыя грошы ён забавязаўся пералічыць фонду «Маскоўская Хэльсінская група». Гэта самая старая расейская праваабарончая арганізацыя, яна выступае супраць вайны ва Ўкраіне.
Як жартаваць падчас вайны? Як сьмех дапамагае ня верыць прапагандзе? Ці ёсьць рэчы, зь якіх ня варта сьмяяцца? Ці варта рабіць Лукашэнку аб’ектам сатыры?
Паэт, празаік і перакладчык Макс Шчур расказаў, што ў асобе напаўзабытага беларускага аўтара ён знайшоў інтэлектуальнага партнэра, які дапамог яму глыбей заглянуць ва ўласны эмігранцкі лёс.
Музыкі з Ізраілю, які згуртаваліся вакол Фонду «ŻYVI» «Дапамога пацярпелым ад дыктатуры», выпусьцілі кліп супраць вайны Расеі ва Ўкраіне.
Падчас візыту ва Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага ў Коўне ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч заявіла, што разумее, што вайна хутка ня скончыцца з прычыны перадузятасьці расейскага народу, які доўга кармілі прапагандай, супраць Захаду.
Міністэрства культуры Беларусі ня выдала дазвол на правядзеньне канцэрту Shortparis, заплянаванага на 26 верасьня ў Prime Hall.
Пра гэта лідэр «Троіцы» паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. «Да сустрэчы на маіх сольных выступах!» — напісаў ён.
У поўным сьпісе літаратурнай Прэміі Гедройця сёлета апынулася 21 кніга. Гэта найменш за ўсю гісторыю прэміі, калі не лічыць яе першага сэзону ў 2012 годзе — тады ў поўным сьпісе таксама была 21 кніга.
Многія расейскія СМІ, якія паведамілі аб просьбе Алы Пугачовай прызнаць яе «замежным агентам» усьлед за мужам Максімам Галкіным, не згадалі ў сваіх матэрыялах яе словы, якія адсылаюць да вайны ва Ўкраіне. Пра гэта са спасылкай на «Агенство» піша «Медуза».
Кароткамэтражны фільм «У жывым эфіры« («Na żywo»), заснаваны на рэальнай гісторыі журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, асуджаных у 2020 годзе за стрым з «плошчы Перамен» у Менску, атрымаў спэцыяльную ўзнагароду на 47 фэстывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні.
14 верасьня надвячоркам у Доме нацыянальных меншасьцяў у Празе прайшла аўтарская сустрэча Ўладзімера Арлова. На сустрэчу, арганізаваную беларускай асьветнай суполкай «Скарына», прыйшлі тры дзясяткі прыхільнікаў таленту пісьменьніка зь беларускай дыяспары/меншасьці ў Чэскай Рэспубліцы.
Рэпэр Oxxxymiron выпусьціў новы відэакліп «Ойда», у якім выступае супраць палітыкі расейскіх уладаў.
Беларусь будзе прадстаўляць заснаваны палітычнымі ўцекачамі хор «Канкордыя», які працуе ў Варшаве.
Polska Macierz Szkolna займаецца адукацыяй, яе школа ў Горадні на вуліцы Гараднічанскай была адной з самых вялікіх польскіх грамадзкіх школ у сьвеце.
Загрузіць яшчэ