Поўны сьпіс прэміі Гедройця адзінаццатага сэзону, куды ўвайшлі кнігі, выдадзеныя ў 2021 годзе і некалькі ў 2020-м, выглядае наступным чынам:
1. Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021.
2. Анатоль Бутэвіч. Распасажаны дом. Менск, «Мастацкая літаратура», 2020.
3. Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Менск, «Галіяфы», 2021.
4. Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Менск, «Кнігазбор», 2021.
5. Алег Грушэцкі. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Менск, «Четыре четверти», 2021.
6. Васіль Грынь. Не адчайваемся. Менск, «Кнігазбор», 2021.
7. Тацьцяна Дамаронак. Маша і яе чароўны лес. Менск, «Беларусь», 2021.
8. Зьміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Менск, «Янушкевіч», 2020.
9. Васіль Жуковіч. Прадчуванні. Менск, «Ковчег», 2021.
10. Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, «Логвінаў», 2021.
11. Таццяна Карытка. Чаму ўсё так? Менск, «Кнігазбор», 2020.
12. Павел Касьпяровіч. Чорная рэчка. Менск, «Кнігазбор», 2021.
13. Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Менск, «Галіяфы», 2021.
14. Маргарыта Латышкевіч. Уласны крыж. Менск, «Мастацкая літаратура», 2021.
15. Уладзімір Ліпскі. Каранацыя душы. Менск, «Адукацыя і выхаваньне», 2021.
16. Уладзімер Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, «Фонд Kamunikat.org», 2021.
17. Сяргей Пляскач. ДМБ-91: зычу вярнуцца да дому. Менск, «Галіяфы», 2021.
18. Ганна Севярынец. Мая школа. Менск, «Лімарыус», 2021.
19. Аляксандар Хацкевіч. Замак на ўзгорку. Менск, «Галіяфы», 2021.
20. Вольга Шчукіна. Чарадзейны крышталь, альбо Нечаканы госць. Менск, «Кнігазбор», 2021.
21. Лаўрэн Юрага. Замак з люстраной залай. Менск, Выдавецкі дом «Звязда», 2021.
Ні старонка прэміі, ні старонка Беларускага ПЭНу ў Фэйсбуку не паведамляюць, калі будуць абвешчаныя доўгі і кароткі сьпісы намінантаў і калі будзе ўручацца сама прэмія. Няма інфармацыі і пра склад журы.
Летась прэмію імя Ежы Гедройця атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».