Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стоўпцах усталёўваюць помнік Якубу Коласу. У родным горадзе клясыка ніколі не было помніка яму


Якуб Колас у Люсінскай школе. 1972. Лінагравюра Васіля Шаранговіча
Якуб Колас у Люсінскай школе. 1972. Лінагравюра Васіля Шаранговіча

Помнік ставяць на ўскрайку гораду, на Цэнтральнай вуліцы, паведамляе тэлеграм-канал «Столбцы Разам».

Скульптары, якія працавалі над стварэньнем помніка, — Сяргей Логвін, Іван Міско, Уладзімір Піпін. Яго адкрыцьцё прымяркуюць да 140-годзьдзя Коласа.

Якуб Колас нарадзіўся, жыў і пісаў на Стаўпеччыне, ягоным імем названыя школы і вуліцы, але ёсьць толькі адзін помнік — у вёсцы Мікалаеўшчына, на радзіме ягоных бацькоў. Бронзавы бюст паставілі яшчэ ў 1972 годзе, да 90-годзьдзя пісьменьніка.

Летась было вырашана ўвекавечыць памяць Якуба Коласа ў Стоўпцах.

Манумэнт будзе знаходзіцца ў сквэры на вуліцы Цэнтральнай. Прыблізная вышыня — 3 мэтры. Раней паведамлялася, што яго стварэньне і ўсталяваньне фінансуецца за кошт прыцягнутых сродкаў ад правядзеньня суботнікаў, спонсарскай дапамогі і іншых крыніц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG