Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр брытанскі актор Робі Колтрэйн, выканаўца ролі Хагрыда ў «Гары Потэры»


 Робі Колтрэйн
Робі Колтрэйн

У Вялікабрытаніі ва ўзросце 72 гадоў памёр камічны актор Робі Колтрэйн (сапраўднае імя — Энтані Роберт Макмілан). Гледачам ён запомніўся роляй волата Хагрыда ў фільмах пра Гары Потэра.

Таксама Колтрэйн граў у карцінах «Залатое вока» і «І цэлага сьвету мала» з сэрыі фільмаў пра Джэймса Бонда, кінастужках «Зь пекла», «Мона Ліза», «Манашкі ва ўцёках», «Дванаццаць сяброў Оўшэна» і многіх іншых. За заслугі перад кіно і тэлебачаньнем быў узнагароджаны Ордэнам Брытанскай імпэрыі.

Аўтар сагі пра Гары Потэра Джоан Роўлінг выказала спачуваньні блізкім Колтрэйна. «Я ня ведаю нікога, хто быў бы хоць аддалена падобны на Робі. Для мяне было неверагодным шчасьцем ведаць яго, працаваць з ім, рагатаць разам з ім», — напісала Роўлінг у твітары.

Актор Стывен Фрай таксама напісаў аб тым, што глыбока засмучаны весткай аб сьмерці Колтрэйна, з якім ён разам здымаўся ў сэрыяле Alfresco. «Якія глыбіня, моц і талент. Бывай, стары сябар, цябе будзе жудасна не хапаць», — напісаў Фрай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG