Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Андрэй Каляда, прафэсар Акадэміі мастацтваў, спэцыяліст у беларускім сцэнічным вымаўленьні


Аўдыёкніга выбраных твораў Уладзімера Караткевіча, запісаная Андрэем Калядой
Аўдыёкніга выбраных твораў Уладзімера Караткевіча, запісаная Андрэем Калядой

Пра сьмерць Каляды Свабодзе паведамілі ў сям'і нябожчыка.

Памёр Андрэй Каляда — вучоны і пэдагог, знаўца беларускага тэатру і беларускай мовы, які навучыў правільнаму сцэнічнаму маўленьню цэлыя пакаленьні беларускіх актораў. Прафэсар Каляда і сам зрабіў узорныя аўдыёзапісы многіх выдатных твораў беларускай літаратуры.

Андрэй Каляда нарадзіўся 3 чэрвеня 1940 году ў вёсцы Панямонь Наваградзкага раёну Горадзенскай вобласьці. Вядомы беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, пэдагог. Кандыдат пэдагагічных навук.

Быў прарэктарам Беларускай акадэміі мастацтваў (1989–2008). У 1993 годзе атрымаў ступень прафэсара.

Пасольства Вялікай Брытаніі ў Рэспубліцы Беларусь фінансавала стварэньне пры Беларускім свабодным тэатры студыі гуказапісу, адукацыйнага праекту Fortinbras, а таксама выданьне зборнікаў п’ес і аўдыёспэктакляў на кампакт-дысках. Дзякуючы гэтаму Андрэй Каляда зрабіў аўдыёзапісы раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце», Уладзімера Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» і «Каласы пад сярпом тваім», аповесьці Вольгі Іпатавай «Прадслава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG