17 лістапада ў вялікай залі менскай філярмоніі адбудзецца канцэрт вядомага польскага піяніста Адама Маковіча.
Сёньня ў Музэі Максіма Багдановіча, што ў Траецкім Прадмесьці Менску, адбылася прэзэнтацыя 8-га нумару часопіса “Паміж”, прысьвечанага тэме дзяцінства. У прэзэнтацыі ўзялі ўдзел літаратары Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Марыйка Мартысевіч, Віктар і Вера Жыбулі, а таксама выпускнікі Беларускага калегіюму.
Беларускія аматары опэрнага мастацтва падрыхтавалі зварот да міністра культуры Паўла Латушкі. Яны занепакоеныя становішчам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету.
10 лістапада 1906 году выйшаў першы нумар “Нашай Нівы”. З “Нашай Нівай” зьвязаныя такія выбітныя асобы, як Антон Луцкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Зьмітрок Бядуля.
Сёньня ў Горадні распачынаецца фэстываль дакумэнтальных фільмаў “Свабоднае кіно”. Фэстываль пройдзе ў межах Дзён Губэрта і завершыцца 11 лістапада.
Круглы стол “Гарадзенскі Новы Сьвет. Пэрспэктывы аднаўленьня і захаваньня” — такое мерапрыемства адбылося ў горадзе над Нёманам 8 лістапада ў Таварыстве беларускай школы. На яго сабралася каля трыццаці асобаў.
Вынікі конкурсу скульптурных праектаў помніка княгіні Вользе журы абяцала абвясьціць у першых чыслах лістапада, але нечакана быў абвешчаны другі тур.
Канцэрт з нагоды году грамадзка-культурніцкай кампаніі “Будзьма”, які быў абвешчаны на 7 лістапада ў памяшканьні Тэатру беларускай драматургіі, пераносіцца на пазьнейшы час.
Сёньня адбудзецца творчая сустрэча з бардам Віктарам Шалкевічам. Нагодай ёсьць кніжны дэбют мэтра беларускага шансона – “Блюз Вясна”.
У Старым каралеўскім замку ў Горадні 4 лістапада адбылася прэзэнтацыя кнігі “Рыцары і дойліды Гародні”.
Зьміцер Вайцюшкевіч сёньня выступіў у Горадні, яго слухалі студэнты і выкладчыкі Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.
4—11 лістапада ў Горадні пройдуць грамадзкія дні гораду — Дні Губэрта. Гарадзенцы адначасова адраджаюць і закладаюць традыцыю гарадзкога сьвята.
Лідэр “Моладзі БНФ” Андрусь Крэчка зьвярнуўся зь лістом да міністра культуры Паўла Латушкі.
У нарвэскай сталіцы ў гарадзкой ратушы праходзіць выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў "Мастацтва супраць дыктатуры".
Радыё Свабода высьвятляла, якія радкі з творчасьці Коласа прыходзіць на памяць вядомым беларускім пэрсонам найперш.
У Маскве памёр наш калега, галоўны рэдактар маскоўскага бюро Радыё Свабода Уладзімер Бабурын. Ён меў слухачоў у Беларусі. Беларускія палітыкі, грамадзкія дзеячы, пісьменьнікі былі гасьцямі ягоных эфіраў. У студзені 2000 года ён запрасіў ў перадачу «Тварам у твар» расейская (назва -- “Ліцом к ліцу”) Васіля Быкава, які ў тыя дні наведаў Маскву. Перадача выйшла ў эфір расейскай службы Радыё Свабода 16 студзеня 2000 года.
31 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну адкрылі мэмарыяльную дошку на роднай хаце вялікага беларускага паэта Анатоля Сыса.<img src="/img/icon-video.gif" border=0 />
Днямі пабачыў сьвет 42 нумару незалежнага літаратурна-мастацкага часопісу “Дзеяслоў”. Тут — цэлая пляяда бліскучых літаратурных талентаў.
Аўтар кажа, што кніга сталася вынікам яго дарожных нататак, якія ён рабіў падчас вандровак гурту на фэстывалі розных краін.
Новая перадача сэрыі “Дом літаратара”. Эфір 24 кастрычніка
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў стаў ініцыятарам адмысловага прэс-туру па караткевіцкіх мясьцінах.
28 кастрычніка ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзэнтацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча “Халоднае сэрца” і яе аўдыёвэрсіі.
Паказ новага фільму тэлеканалу “Белсат” “НКВД-гестапа. Браты па крыві” адбыўся ў Горадні ўвечары 28 кастрычніка.
Адразу восем аўдыёдыскаў з запісамі твораў Уладзімера Караткевіча, запакаваных у адзін плястыкавы куфэрак, выйшлі ў сьвет. Усе творы гучаць у выкананьні Андрэя Каляды.
На IV міжнародным фэстывалі тэатраў лялек для дарослых “Лялька таксама чалавек” беларускамоўная пастаноўка магілёўскага лялечнага тэатру “Паўлінка” ўганараваная прызам глядацкіх сымпатыяў. Пасьля яе паказу гледачы пяць разоў выклікалі актораў на біс. Фэстываль праходзіў у Варшаве.
28 кастрычнiка а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе прэзэнтацыя новай кнігі празаіка Альгерда Бахарэвіча.
“Беларусьфільм” будзе судзіцца зь Дзяржтэлерадыёфондам Расеі ў справе абароны маёмасных правоў на фільмы, створаныя ў Беларусі за савецкім часам.
Улады загаварылі пра рэканструкцыю — поўную або частковую — большасьці замкаў Гарадзеншчыны. Тут іх восем. Наколькі рэалістычна гэта выглядае? Якія абарончыя пабудовы маюць больш шанцаў на аднаўленьне?
26 кастрычніка ў У Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына “Сто крокаў да сьвітаньня”, прысьвечаная 50-годзьдзю з дня народзінаў паэта Анатоля Сыса.
Дакумэнтальная стужка “Рабінзоны Мантсінсаары”, зьнятая тэлеканалам “Белсат”, атрымала адмысловую ўзнагароду ў катэгорыі “тэлевізійны дакумэнтальны фільм” на фэстывалі “Prix Europa”.
Сёньня знанаму беларускаму паэту Анатолю Сысу споўнілася б 50 гадоў. Ён не дажыў да свайго юбілею і пахаваны там, дзе й нарадзіўся, — па-над Дняпром у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну.
Сёньня споўнілася б 50 аднаму са стваральнікаў першага нефармальнага літаратурнага аб’яднаньня “Тутэйшыя” Анатолю Сысу.
23 кастрычніка ў залі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будзе зробленая яшчэ адна спроба рэанімацыі прасторы Вялікага Княства Літоўскага.
Палац Валовічаў у Сьвяцку Гарадзенскага раёну перадаюць санаторыю “Азёрны”, створаны Нацбанкам.
Рэпартаж “Атамны Астравец”, у якім журналіст “Белсату” распавядае пра праблему будоўлі атамнай электрастанцыі ў Беларусі, атрымаў спэцыяльную ўзнагароду “Ганаровага Прызнаньня”.
Старшыня таварыства аховы помнікаў зьвярнуўся ў Менгарвыканкам у сувязі з парушэньнем заканадаўства пры рэстаўрацыі Лошыцкай сядзібы ў Менску.
Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музэй дамагаецца, каб мясцоваму шапавальству надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі.
Перакладзены на польскую мову раман беларускага пісьменьніка Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” трапіў у фінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Эўропы “Angelus”.
Сёньня ў Нясьвіжы адкрылася навукова-практычная канфэрэнцыя “Нясьвіскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя дасьледаваньні, вопыт стварэньня палацавых музэйных экспазыцый”. Сярод гасьцей канфэрэнцыі былі князі Радзівілы.
Маратон “Атлянтыдаў”, якія прагучалі на хвалях Свабоды ў сэрыі “Жыцьцё і сьмерць мітаў”. Штодня ад аўторка да суботы адмысловыя знаўцы разгадваюць тайны найноўшай беларускай міталёгіі. Тэма сёньняшняга выпуску — Гуманізм рускай літаратуры. Удзельнічае філёзаф Валянцін Акудовіч.
Князі Мацей і Мікалай Радзівілы, якія адмыслова прыехалі з Польшчы, урачыста перадалі некаторыя экспанаты для будучага музэю.
Сёньня ў Нясьвіжы нашчадкі роду Радзівілаў князі Мацей і Мікалай перададуць у замак больш за сто шэсьцьдзесят партрэтаў сваіх знакамітых продкаў.
20 кастрычніка прадстаўнікі роду Радзівілаў перададуць Беларусі арыгіналы і копіі партрэтаў сваіх продкаў.
Літва і Беларусь разам здымуць фільм аб бітве пры Грунвальдзе, па-літоўску – Жальгірысе.
Спэцыялісты сьцьвярджаюць, што пры рэстаўрацыі царквы Сьвятога Духу ў Менску маглі быць апаганеныя парэшткі дачкі легендарнага канцлера ВКЛ Лява Сапегі.
“Каты Ёзафа Ратцынгера” – так называецца чарговая кніга нашага калегі, карэспандэнта Радыё Свабода Сяргея Астраўцова, якую ён прадставіў сёньня гарадзенскім чытачам.
У Менску ў Літаратурным музэі Янкі Купалы адбылася прэзэнтацыя дасьледаваньня гісторыка Юр’я Гарбінскага “Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі (1945—2005)”. Гэта сумеснае выданьне Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, катэдры Беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук.
У залі віцебскай Музычнай гасьцёўні адчынілася выстава скульптурных эскізаў помніка сьвятой роўнаапостальнай княгіні Вользе, якая лічыцца заснавальніцай Віцебска. Аўтары эскізаў не пазначаны: журы мае разгледзець усе праекты і вызначыць лепшы на ўмовах ананімнасьці.
Загрузіць яшчэ