Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свабоднае кіно” ў Горадні


Сёньня ў Горадні распачынаецца фэстываль дакумэнтальных фільмаў “Свабоднае кіно”. Фэстываль пройдзе ў межах Дзён Губэрта і завершыцца 11 лістапада.

У праграме фэстывалю 9 лістапада найноўшы твор тэлеканала “БЕЛСАТ” – трылёгія “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”. Гарадзенскі паказ будзе першым у Беларусі.

У фільме расказваецца пра адзін з найцяжэйшых пэрыядаў у гісторыі Беларусі XX ст. - нямецкую акупацыю Беларусі 1941–1944 гг.

10 лістапада ўвазе гледачоў фільмы міжнароднага фэстываля праваабарончых фільмаў “Адзін сьвет” – “Моц бясьсільных”. Гэта шчырая, без таямніц тая частка гісторыі чэскага народу, калі Чэхія была пад камуністычным рэжымам. У фільме выкарыстаны інтэрвію з чэскімі дысыдэнтамі, у тым ліку з Вацлавам Гавэлам.

11 лістапада працяг паказу фільмаў міжнароднага фэстываля праваабарончых фільмаў “Адзін сьвет” – “Пагроза”. Гэта фільм пра новага “сябру” Беларусі, прэзыдэнта Вэнэсуэлы Ўга Чавэса, і штодзённае жыцьцё звычайных жыхароў гэтай краіны.

Фэстываль адбываецца па адрасе: Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы), пачатак штодня а 19.00, уваход вольны.

Усе фільмы суправаджаюцца беларускамоўнымі тытрамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG