Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ правярае гатоўнасьць дзяржаўных органаў дзьвюх абласьцей да рэагаваньня на тэракты


Будынак КДБ Беларусі. Архіўнае фота
Будынак КДБ Беларусі. Архіўнае фота

Падобныя вучэньні праводзяць другі раз за апошні месяц. Прадугледжана выкарыстаньне вайсковай тэхнікі.

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі паведаміў, што з 5 студзеня пачалася праверка гатоўнасьці дзяржаўных органаў рэагаваць на акты тэрарызму.

Вучэньні праходзяць у Менскай і Віцебскай абласьцях, паведаміла БелТА.

У вучэньнях, апроч падразьдзелаў КДБ, бяруць удзел прадстаўнікі МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэту, Узброеных сіл, Міністэрства надзвычайных сытуацый і іншых дзяржорганаў.

«Сцэнар прадугледжвае выкарыстаньне вайсковай тэхнікі», — заявілі ў КДБ.

Месяц таму ўжо праходзіла праверка гатоўнасьці дзяржаўных органаў рэагаваць на тэракты. Яна праводзілася пад кіраўніцтвам Савету бясьпекі 7-8 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG