Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У горадзе Дніпры дэмантавалі помнік расейскаму навукоўцу Ламаносаву. ФОТА


Дэмантаж помніка Ламаносаву ў Дніпры. 6 студзеня 2023
Дэмантаж помніка Ламаносаву ў Дніпры. 6 студзеня 2023

Манумэнт Ламаносаву стаяў на месцы помніка расейскай царыцы Кацярыне Другой, які зьнесьлі ў 1919 годзе.

Помнік зьнялі з пастамэнту пры дапамозе спэцыяльнай тэхнікі. Цяпер яго адвязуць і будуць захоўваць на тэрыторыі адной з камунальных гаспадарак.

Манумэнт Ламаносаву ў Дніпры стаяў на месцы помніка расейскай царыцы Кацярыне Другой, які быў зьнесены ў 1919 годзе.

Раней, 4 студзеня, у Дніпры дэмантавалі помнік Яфіму Пушкіну, герою Савецкага Саюзу, вядомы як танк — знакавы помнік савецкага пэрыяду. У канцы 2022 году ў абласным цэнтры вырашылі зьнесьці восем помнікаў — Пушкіну, Ламаносаву, Горкаму і яшчэ некалькім савецкім дзеячам.

16 лістапада 2022 году ў Дніпры праспэкт Пушкіна перайменавалі ў гонар Лесі Ўкраінкі, а ў траўні дэмантавалі помнік камсамольцам, усталяваны на Саборнай плошчы, і стэлу «Плошча Жукава» на праспэкце Герояў.

Ад пачатку расейскага ўварваньня 24 лютага 2022 году ва Ўкраіне пачалася новая хваля перайменаваньняў — улады ўхвальвалі рашэньні аб зносе ўсіх помнікаў, знаках і назваў, зьвязаных з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG