Дзярждума Расеі прыняла пакет законаў, які ўзмацняе жорсткасьць кантролю ў сфэры міграцыі.
Прысуд журналістцы вынесьлі ў мінулую пятніцу, адзначае Associated Press. Ён яшчэ не набыў законную моц.
Адміністрацыя Злучаных Штатаў упершыню за апошнія тры гады апублікавала абноўленыя дадзеныя аб ядзерным арсэнале ЗША. Даныя прыведзены паводле стану на верасень 2023 году.
У Краснадары мясцовыя жыхары выйшлі на пратэст і перакрылі вуліцу краязнаўцы Салаўёва, патрабуючы ад уладаў аднавіць падачу электрычнасьці і вады.
Грамадзянін ЗША Эван Гершковіч не прызнаў віны ў расейскім судзе.
На ўездах у іх установяць кантрольна-прапускныя пункты, дзе будуць знаходзіцца сілавікі.
У Маскоўскай вобласьці пад Каломнай у пятніцу пацярпеў крушэньне пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet. Пасажыраў на борце не было, толькі тры чальцы экіпажу. Паведамляецца, што ўсе яны загінулі.
Басманны суд Масквы завочна арыштаваў кіраўніцу праваабарончай арганізацыі Human Rights Foundation, удаву апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага Юлію.
Другі заходні акруговы вайсковы суд у Маскве прыгаварыў рэжысэрку Яўгенію Бярковіч і драматургіню Сьвятлану Петрыйчук да 6 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў апраўданьні тэрарызму.
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан даў інтэрвію нямецкаму выданьню BILD пасьля вяртаньня з Кіева і Масквы. Ён расказаў, што ягоная прапанова спыніць баявыя дзеяньні, каб пачаць перамовы аб перамірʼі, не знайшла пазытыўнага водгуку ні ў расейскім, ні ва ўкраінскім кіраўніцтве.
Больш за траціну расейцаў ухвалілі б ядзерны ўдар па Ўкраіне, вынікае з вынікаў чэрвеньскага апытаньня «Лявада-цэнтру».
2 ліпеня ў Кіеве Віктар Орбан прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоў.
У красавіку 2022 году паведамлялі, што за баі ў Кіеўскай вобласьці Арцёму Гарадзілаву датэрмінова прысвоілі званьне гвардыі палкоўніка.
Цяпер гэты расейскі матрос працягвае барацьбу ў складзе Легіёну «Свабода Расеі».
Расея таксама спыніла выплату ўнёскаў у арганізацыю.
Аляксандар Вітко нарадзіўся ў Віцебску, яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Воршы. Крымінальную справу супраць яго завялі ў 2014 годзе.
Спэцыялізаваны орган ААН — Міжнародны саюз электрасувязі (ITU) — асудзіў сэрыю інцыдэнтаў, зьвязаных з умяшаньнем Расеі ў працу спадарожнікавых сыстэм эўрапейскіх краін, і заклікаў спыніць гэтае ўмяшаньне, піша Reuters.
Другі Заходні акруговы вайсковы суд у Маскве завочна прыгаварыў украінскага журналіста Дзьмітрыя Гардона да 14 гадоў пазбаўленьня волі, перадае карэспандэнт парталу Sotavision.
Апазыцыйны чачэнскі блогер Хасан Халітаў, які жыве за мяжой, заявіў пра выкраданьне ў рэспубліцы ягонага бацькі і двух братоў. Ён баіцца, што кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў можа зладзіць над імі паказальную расправу.
«Заўсёды адна і тая схема: замацавацца, узяць тэрыторыю пад акупацыю — вайной, як у нас, або палітычна, або дзьвюма войнамі, як у Чачэніі, па-рознаму», — так прэзыдэнт Украіны ацаніў расейскую палітыку.
Пракуратура Масквы паведаміла, што распачала крымінальную справу па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму супраць гісторыка і пэдагога Тамары Эйдэльман. Нагодай стала публікацыя ў яе відэаблогу.
З пачатку вайны Запароская АЭС страціла сувязь з чацьвёртай станцыяй маніторынгу.
Амэрыканскія ўлады называюць суд над амэрыканскім журналістам у Расеі «спэктаклем» і заклікаюць неадкладна звольніць Эвана Гершковіча, якога арыштавалі больш за год таму праз абвінавачаньне ў шпіянажы.
У рэспубліцы Комі пацярпеў аварыю пасажырскі цягнік «Варкута — Новарасійск». Як паведамляе расейскае агенцтва ТАСС, непадалёк ад станцыі Інта з рэек сышлі дзевяць вагонаў.
Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Андрэй Герыловіч стаў трэцім грамадзянінам Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Ўкраіне пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе і перадалі Расеі ў межах абмену.
У Міністэрстве замежных спраў РФ заявілі пра абмежаваньне ў Расеі з 25 чэрвеня доступу да сайтаў 81 эўрапейскага выданьня. Гэтыя выданьні «сыстэматычна распаўсюджваюць недакладную інфармацыю пра ход спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (так Крэмль патрабуе называць вайну, якую ён вядзе ва Ўкраіне).
Усе атакі адбыліся ў Рэспубліцы Дагестан на Паўночным Каўказе.
У Дэрбэнце невядомыя абстралялі з аўтаматычнай зброі сынагогу і царкву. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на МУС Дагестана. Пасьля нападу ў сынагозе пачаўся пажар.
Выглядае, што краіна ў паўднёва-ўсходняй Азіі зноў становіцца месцам супрацьстаяньня розных дзяржаў — Расеі, Кітаю і Злучаных Штатаў.
57% расейцаў вераць у магчымасьць пачатку новай сусьветнай вайны.
Суд ва Ўладзівастоку прызнаў старшага сяржанта арміі ЗША Гордана Блэка вінаватым у крадзяжы і пагрозе забойствам і пакараў яго 3 гадамі і 9 месяцамі калёніі агульнага рэжыму.
Агонь распасюдзіўся больш як на 3 тысячы квадратных мэтраў.
Экіпаж загінуў.
Эвана Гершковіча пачнуць судзіць 26 чэрвеня.
Сьледчы ізалятар ачапілі сілавікі.
Расейскія сацыёлягі зь Лявада-цэнтру ў траўні сёлета задалі рэспандэнтам пытаньне, якія краіны яны лічаць найбольш блізкімі сябрамі, саюзьнікамі Расеі.
У расейскай калёніі памёр абаканскі актывіст Ігар Пакусін, асуджаны на 8 гадоў нібыта за «падрыхтоўку да дзяржаўнай здрады», паведамілі крыніцы «Сибирь.Реалии», блізкія сям'і памерлага.
Эвану Гершковічу інкрымінуюць артыкул 276 Крымінальнага кодэксу Расеі — за шпіянаж яму пагражае ад 12 да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Журналіст сваёй віны не прызнае.
Маскоўская біржа абвясьціла пра спыненьне гандлю далярам і эўра пасьля ўвядзеньня новых санкцый Міністэрствам фінансаў ЗША.
У ліпені 2022 году Citigroup Global Markets Europe AG і Citibank, N.A., London адмовіліся выконваць функцыі рэгістратара, фінансавага, плацежнага і трансфэрнага агента ў дачыненьні да эўрааблігацый Рэспублікі Беларусь.
Зьнішчальнік-бамбавальнік Су-34 Паветрана-касьмічных сіл (ВКС) Расеі разьбіўся ў горнай мясцовасьці ў Паўночнай Асэтыі, экіпаж загінуў.
У горадзе Шабекіна Белгарадзкай вобласьці Расеі 10 чэрвеня група зь пяці чалавек падарвалася на міне. Сярод іх тры байцы сіл самаабароны і апэратар дзяржаўнага тэлеканала «Россия 24», паведаміў губэрнатар вобласьці Генадзь Гладкоў.
Якія наступствы для Эўропы будзе мець посьпех ультраправых на выбарах у Эўрапарлямэнт? Як новая расстаноўка сілаў у гэтай інстытуцыі можа паўплываць на палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі? Чаму прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў датэрміновыя выбары ў Нацыянальны Cход?
Расейскія ўлады вэрбуюць замежных студэнтаў, у тым ліку з краін Афрыкі, для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Гэта сьцьвярджаецца ў матэрыяле агенцтва Bloomberg са спасылкай на афіцыйных асоб эўрапейскіх краін.
Расейскаму апазыцыянэру Аляксею Навальнаму 4 чэрвеня споўнілася б 48 гадоў. Ён памёр у калёніі асаблівага рэжыму ў запалярным пасёлку Харп 16 лютага 2024 году. Паплечнікі Навальнага лічаць, што яго забілі. Расейскія ўлады сьцьвярджалі, што сьмерць наступіла з натуральных прычын.
Аляксандар Бортнікаў падкрэсьліў, што адной з мэтаў тэракту было «нанясеньне шкоды дачыненьням краін Садружнасьці з выкарыстаньнем рэлігійнага і нацыянальнага чыньнікаў».
Акруговы вайсковы суд у Новасібірску прысудзіў 24-гадоваму мясцоваму жыхару Ільлю Бабурыну 25 гадоў пазбаўленьня волі ў справе аб арганізацыі тэракту, за падпал вайсковага камісарыяту, які не адбыўся.
Эўрапейская рада ў пятніцу прыняла рашэньне прыпыніць вяшчаньне і распаўсюджваньне на тэрыторыі Эўразьвязу некалькіх расейскіх СМІ. Гэта РІА «Новости», «Российская газета», «Известия» і мэдыяпраект «Голос Европы» (Voice of Europe), зарэгістраваны ў Чэхіі.
Што азначае прызначэньне міністрам абароны Расеі эканаміста Андрэя Белавусава? У якіх абставінах Крамлю можа спатрэбіцца ўдзел беларускага войска ў вайне? Што азначаюць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра падрыхтоўку да вайны?
Загрузіць яшчэ