Адкуль у Шабекіне ўзялася міна, на якой падарваліся 5 чалавек, і хто мог яе закласьці, губэрнатар Белгарадзкай вобласьці не ўдакладніў.
Усіх пацярпелых даставілі ў шпіталі.
Апэратар «Россия 24» паступіў у шпіталь у цяжкім стане, хірургі выдалілі яму асколак.
Мясцовы тэлеграм-канал «ШÖ Шебекино» напісаў, што выбух адбыўся, калі байцы спрабавалі абясшкодзіць міну. Апэратар, імаверна, павінен быў зьняць гэты працэс.
«Российская газета» сьцьвярджае, што міна, якая разарвалася, — савецкая супрацьпяхотная міна ПОМ-2, і што Ўзброеныя сілы Ўкраіны нібы «дыстанцыйна мінуюць такімі боепрыпасамі прымежныя гарады і пасёлкі». Тэлеканал «Россия 24» крыху пазьней паведаміў, што побач зь месцам выбуху знойдзена яшчэ адна міна, яе абясшкодзілі сапэры.
Раніцай 10 чэрвеня губэрнатар Гладкоў паведамляў, што за мінулыя суткі Белгарадзкая вобласьць зазнала абстрэлы і атакі бесьпілётнікаў. У прыватнасьці, заявіў ён, па Шабекінскай гарадзкой акрузе было выпушчана сем снарадаў, тры ўдарныя дроны, з аднаго БПЛА скінулі выбуховае прыстасаваньне, яшчэ чатыры БПЛА зьбілі.
Форум