Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы лічаць Беларусь самай блізкай краінай. А каго пасьля — апытаньне


Дзяржаўныя сьцягі Беларусі і Расеі
Дзяржаўныя сьцягі Беларусі і Расеі

Расейскія сацыёлягі зь Лявада-цэнтру ў траўні сёлета задалі рэспандэнтам пытаньне, якія краіны яны лічаць найбольш блізкімі сябрамі, саюзьнікамі Расеі.

Найбольшая колькасьць рэспандэнтаў (81%) назвалі такой краінай Беларусь. У пяцёрцы краінаў, якія апытаныя лічаць сяброўскімі РФ, — Кітай (65%), Казахстан (33%), Індыя (33%) і Іран (22%).

У дасьледаваньні прыводзіцца дынаміка адказаў на пытаньне «Як вы ставіцеся да Беларусі?». У траўні сёлета адказ «станоўча» пазначылі 95% рэспандэнтаў. З 1998 году станоўчае стаўленьне да Беларусі было ўласьцівае расейскім рэспандэнтам увесь час, яно ніколі не апускалася ніжэй за 69%, з 2021 году ўвесь час перавышала 81%.

Найбольш станоўчае стаўленьне да Беларусі ўласьцівае расейцам сталага веку, а таксама больш заможным рэспандэнтам.

У травеньскім апытаньні Лявада-цэнтар таксама цікавіўся, якія краіны рэспандэнты лічаць найбольш варожымі Расеі. Пяцёрка такіх краінаў аказалася наступнай — ЗША (76%), Вялікая Брытанія (51%), Нямеччына (49%), Украіна (38%) і Польшча (37%).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG