Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі інвэстар ня можа вярнуць свае ўкладаньні ў беларускія эўрааблігацыі


Беларускі рубель. Ілюстрацыйнае фота
Беларускі рубель. Ілюстрацыйнае фота

У ліпені 2022 году Citigroup Global Markets Europe AG і Citibank, N.A., London адмовіліся выконваць функцыі рэгістратара, фінансавага, плацежнага і трансфэрнага агента ў дачыненьні да эўрааблігацый Рэспублікі Беларусь.

Расейскі інвэстар пакуль ня зможа вярнуць свае ўкладаньні ў беларускія эўрааблігацыі. Арбітражны суд Кемераўскай вобласьці Расеі прызнаў немагчымым прымусіць Беларусь вярнуць прыватнаму расейскаму інвэстару Івану Пракудзіну ягоныя ўкладаньні ў беларускія эўрааблігацыі.

Як паведаміла расейскае агенцтва РБК, Іван Пракудзін хоча вярнуць 964,3 тысячы беларускіх рублёў, укладзеных у эўрааблігацыі.

Выплаты па сувэрэнных паперах Беларусі на 3,25 мільярда даляраў спынілі ў ліпені 2022 году з прычыны адмовы Citigroup Global Markets Europe AG і Citibank, N.A., London ажыцьцяўляць функцыі рэгістратара, фінансавага, плацежнага і трансфэрнага агента ў дачыненьні да эўрааблігацый Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства фінансаў Беларусі прапанавала дзьве альтэрнатыўныя схемы разьлікаў — праз нацыянальную інфраструктуру на рахункі ў Беларусбанку і праз расейскі Нацыянальны разьліковы дэпазытарый, але ня ўсе прыватныя інвэстары пагадзіліся на такія схемы.

Як вынікае з вызначэньня Арбітражнага суду Кемераўскай вобласьці, «Беларусбанк» можа не выконваць рашэньня расейскай інстанцыі і не арыштоўваць выплаты па эўрабондах на падставе пазову расейскага інвэстара, паколькі гэта супярэчыць унутраным прававым рэглямэнтам Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG