Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнаму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Расеі, ён заклікаў да «выбарчага страйку»


Аляксей Навальны падчас мітынгу ў Астрахані ў кастрычніку 2017 году
Аляксей Навальны падчас мітынгу ў Астрахані ў кастрычніку 2017 году

Пра гэта стала вядома падчас адмысловага паседжаньня цэнтральнай выбарчай камісіі Расейскай Фэдэрацыі. Прычынай адмовы стала судзімасьць Навальнага па справе кампаніі «Кировлес».

Неабходныя дакумэнты расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны сабраў і падаў яшчэ ўчора. Кіраўніца ЦВК Эла Памфілава заявіла, што неабходныя паперы былі«граматна аформлены», праблема менавіта ў судзімасьці, паведамляе рэсурс varlamov.ru.

Сам палітык адразу пасьля паседжаньня выклаў у сеціва запісанае загадзя відэа, дзе заявіў, што кампанія ня завяршаецца — яна пераўтвараецца ў «выбарчы страйк». Ён заклікаў не прыходзіць на выбары. Штабы Навальнага ператворацца ў штабы страйку, а ўсе валянтэры будуць накіраваныя на назіраньне ў выбарчых акругах. Асноўнай задачай будзе кантроль за яўкай выбарнікаў, бо, паводле Навальнага, «галоўнай мэтай рэжыму стане фальсыфікацыя яўкі».

Поўная трансляцыя паседжаньня, а таксама жорсткія выказваньні Навальнага ў адказ на адмову ў рэгістрацыі можна паглядзець тут:

У лютым 2016 году Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў несправядлівым прысуд Навальнаму па справе кампаніі «Кировлес». Пасьля адмены прысуду справу перадалі на паўторны разгляд. У лютым 2017 году Навальны быў асуджаны паўторна. Палітык зноў абскардзіў прысуд і ў лістападзе 2017 году падаў скаргу ў ЭСПЧ. Камітэт міністраў Рады Эўропы заклікаў дапусьціць Навальнага да выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG