Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксея Навальнага вылучылі кандыдатам у прэзыдэнты


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Паводле інфармацыі расейскага тэлеканала Дождь, Навальны таксама заявіў, што калі яго не дапусьцяць да выбараў, у краіне пачнецца забастоўка выбаршчыкаў.

Сходы груп выбаршчыкаў па вылучэньні расейскага апазыцыянэра кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у 2018 годзе прайшлі адразу ў некалькі гарадах. Першымі за вылучэньне Навальнага прагаласавалі жыхары Ўладзівастока.

Раней ЦВК папярэджваў, што Аляксей Навальны ня будзе зарэгістраваны ў якасьці кандыдата, бо мае судзімасьць. Сам Навальны абвясьціў такое рашэньне незаконным.

Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаныя на 18 сакавіка 2018 году. У іх будзе ўдзельнічаць дзеючы прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG