Камісар ЭЗ па ўнутраных справах Ілва Ёгансан выказала занепакоенасьць нядаўнім рашэньнем Вугоршчыны спрасьціць уезд у краіну для грамадзян Расеі і Беларусі і заклікала Будапэшт даць тлумачэньні.
З 9 ліпеня Нацыянальная карта Вугоршчыны даступная для беларусаў, гэта аналяг працоўнага дазволу на жыхарства. Разьбіраемся, што гэта зьмяняе.
Пуцін паабяцаў узнагародзіць расейцаў, якіх перадалі эўрапейскія краіны і ЗША.
Літоўскі міністар перакананы, што Эўракамісія павінна прааналізаваць рашэньне Вугоршчыны «з пункту гледжаньня цэласнасьці Шэнгенскай зоны і папярэджаньня пагроз».
У Варшаве па падазрэньні ў шпіянажы затрымалі былога супрацоўніка «Адкрытай Расеі» Ігара Рогава. Пра гэта паведаміла Sota са спасылкай на тры крыніцы ў асяродзьдзі актывіста, інфармацыю пацьвярджаюць таксама крыніцы «Настоящего времени».
Днямі прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан абвінаваціў Польшчу ў тым, што яна вядзе справы з Расеяй праз пасярэднікаў. Польскі бок зьняпраўдзіў гэтае сьцьвярджэньне і прапанаваў Вугоршчыне выйсьці з ЭЗ і замест гэтага стварыць «саюз з Пуціным».
Пра гэта мужчына паведаміў у камэнтары «Позірку», дадаўшы, што па факце здарэньня ён зьвярнуўся ў паліцыю.
Працадаўцы ў Літве, якія хочуць узяць на працу іншаземцаў, будуць плаціць дзяржаўнае мыта за хадайніцтвы аб выдачы ці абмене часовага дазволу на жыхарства такіх супрацоўнікаў, а таксама выдачы ім нацыянальнай візы.
Адбылася тэлефонная размова намесьніка кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінэту і кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Паўла Латушкі зь міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім.
Эўразьвяз у пятніцу паведаміў аб першым пералічэньні даходаў ад замарожаных у ЭЗ расейскіх актываў на патрэбы абароны Ўкраіны. Гаворка ідзе пра 1,5 мільярда эўра.
«Мы бачым, што рэжым расейскі, беларускі, выкарыстоўвае, уключае і выключае, наплыў нелегальных мігрантаў адпаведна нейкім палітычным інструкцыям. Так сябе не паводзіць добры сусед», — сказаў Радослаў Сікорскі.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц адмовіўся камэнтаваць магчымы абмен меркаванага афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, прыгаворанага ў Нямеччыне да пажыцьцёвага тэрміну.
Кіраўнік ураду Польшчы Дональд Туск зьвязаў зьніжэньне міграцыйнага ціску на мяжы зь Беларусьсю зь нядаўняй адпраўкай на дапамогу ў яе ахове падразьдзяленьняў паліцыі.
Краіны ЭЗ уводзяць новыя санкцыі супраць Беларусі, але гандаль не спыняецца. Што прадаюць і на якія сумы.
Нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў і абароны Эўрапейскага зьвязу адбудзецца ў Брусэлі, а не ў Будапэшце, заявіў у панядзелак 22 ліпеня кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль.
Прыгавораны да сьмяротнай кары Рыка Крыгер прызнаны вінаватым у падрыве на станцыі Азярышча. На судзе мужчына ад дачы паказаньняў адмовіўся, піша «Беларусь сегодня».
Шэсьць чалавек загінулі ў выніку страляніны ў доме састарэлых у горадзе Дарувары на поўначы Харватыі. Падазраванага затрымалі, сярод забітых — ягоная маці, паведамляе мясцовая прэса.
Беларускі суд прыгаварыў грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера да расстрэлу. Прапагандыстка Людміла Гладкая расказала пра тое, што агучвалася падчас працэсу.
Дазвол на перасячэньне мяжы Эўрапейскага Зьвязу і Беларусі для грузавікоў, якія «даюць зарабляць грошы Лукашэнку і яго камандзе», і адначасовыя абмежаваньні на яе перасячэньне для ўсіх аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, — «гэта вельмі амаральна», заявіў віцэ-сьпікер Сэнату Польшчы Міхал Каміньскі.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў інтэрвію Radio ZET паведаміў, якія крокі мусіць выканаць Менск пры жаданьні нармалізацыі двухбаковых адносін.
Гэтаму рашэньню папярэднічалі візыты міністра замежных спраў Армэніі Арарата Мірзаяна ў эўрапейскія краіны.
З пачатку году мытныя і падатковыя органы Польшчы распачалі 51 справу супраць кампаній, якія не выконваюць эўрапейскія і нацыянальныя санкцыі ў гандлі зь Беларусьсю і Расеяй, паведамляе тэлекампанія TVP з спасылкай на зьвесткі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА).
У беларусаў, якія жывуць у Літве, ёсьць паўгода, каб перарэгістраваць аўтамабіль зь беларускіх на літоўскія нумары. Расказваем, як гэта можна зрабіць.
МЗС Беларусі пацьвердзіла, што латвійскія ўлады прынялі рашэньне забараніць з 00:00 16 ліпеня 2024 году ўезд і імпарт транспартных сродкаў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Аб’яднаны пераходны кабінэт пад кіраўніцтвам Сьвятланы Ціханоўскай выступіў з заявай адносна забароны на перасячэньне беларуска-латвійскай мяжы легкавымі аўтамабілямі, зарэгістраванымі ў Беларусі.
У сеткі трапіў відэазапіс, на якім бачна, як агрэсіўная моладзь у ноч з суботы на нядзелю ў Вычулках непадалёк ад мяжы Польшчы зь Беларусьсю нападае на польскіх жаўнераў.
З 1 студзеня 2022 году па 30 красавіка 2024 году празь Беларусь у Нямеччыну нелегальна трапіў 22 021 мігрант.
Аб неабходнасьці тэрміновага прыняцьця «усёабдымнай стратэгіі» Эўразьвязу па Беларусі, якая ўключае дарожную мапу дэмакратычных рэформ, заявіла дэпутатка Бундэстага Аніко Глагоўскі-Мэртэн са Свабоднай дэмакратычнай партыі, што ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю.
З заклікам захаваць «Белсат» і яго праекты «ў рамках аднаго тэлеканалу на чале з Аляксеем Дзікавіцкім», а таксама распачаць «шчыры і адкрыты дыялёг» адносна ўнутраных зьменаў на канале яго супрацоўнікі зьвярнуліся да кіраўніцтва Польшчы і тэлевяшчальнай кампаніі TVP.
Прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан 11 ліпеня падчас сустрэчы з Дональдам Трампам абмеркаваў «спосабы дасягненьня міру» ў вайне Расеі супраць Украіны.
Хутчэй за ўсё — у Польшчы; у Грузіі можна праз інвэстыцыі.
У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыялы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай?
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон не прыняў адстаўку прэмʼер-міністра краіны Габрыеля Аталя.
Кіраўнік TVP Даніэль Горгаш, які юрыдычна мае статус ліквідатара, падаў заяву ў пракуратуру аб магчымасьці ўчыненьня злачынства.
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан даў інтэрвію нямецкаму выданьню BILD пасьля вяртаньня з Кіева і Масквы. Ён расказаў, што ягоная прапанова спыніць баявыя дзеяньні, каб пачаць перамовы аб перамірʼі, не знайшла пазытыўнага водгуку ні ў расейскім, ні ва ўкраінскім кіраўніцтве.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 8 ліпеня наведвае Варшаву з афіцыйным візытам, дзе ён падпісаў пагадненьне аб бясьпецы паміж Украінай і Польшчай.
У Вільні 7 ліпеня каля прэзыдэнцкага палаца адбылася цырымонія ўзьняцьця сьцяга з нагоды Дня каранацыі Міндоўга.
2 ліпеня ў Кіеве Віктар Орбан прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоў.
Польшча разьлічвае на дапамогу памежнікаў і паліцыянтаў з Нямеччыны, Грэцыі і Фінляндыі пры патруляваньні мяжы зь Беларусьсю.
У Польшчы грамадзяніну Пакістану пагражае ад 7 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі ў эфіры Radio Zet заявіў, што размова ідзе аб спыненьні пропуску грузаў, а не закрыцьці пераходаў для людзей.
У Кіеве Віктар Орбан сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, каб абмеркаваць «магчымасьць дасягненьня міру».
Ультраправая француская партыя «Нацыянальнае аб’яднаньне» (RN) Марын Лё Пэн перамагла ў першым туры парлямэнцкіх выбараў.
Прэсавы сакратар Анатоль Глаз пракамэнтаваў новыя санкцыі Эўразьвязу адносна Беларусі.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк апісвае, чаго можна чакаць ад таго, што Вугоршчына з 1 ліпеня стала на чале Эўразьвязу.
Загрузіць яшчэ