Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія актывісты абмеркавалі ва ўрадзе Польшчы праблемы беларусаў з транспартам і падарожжамі


Варшаа, чэрвень 2024 году.
Варшаа, чэрвень 2024 году.

Зьвязаныя з транспартам і падарожжамі праблемы беларусаў абмеркавалі 5 ліпеня з кіраўніцтвам Міністэрства інфраструктуры Польшчы член кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан, кіраўніца ініцыятывы Partyzanka Ганна Маціеўская і прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня.

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу кааліцыі, на сустрэчы сярод іншых былі ўзьнятыя пытаньні «пашырэньня шэрагу асоб, якім не патрабуецца пацьвярджаць сапраўднасьць нацыянальнага пасьведчаньня кіроўцы», «вырашэньня сытуацыі з канфліктам тэрмінаў разгляду заяў аб міжнароднай абароне і аб абмене пасьведчаньня кіроўцы», «удасканаленьня працэдуры рэгістрацыі транспартных сродкаў у Варшаве і скарачэньня чэргаў», «вырашэньня пытаньня з адмовамі ў рэгістрацыі на рэйс па польскім праязным дакумэнце».

Паводле паведамленьня, чыноўнікі міністэрства «пазытыўна ўспрынялі» прапановы прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху.

Тэлеграм-канал кааліцыі са спасылкай на дырэктара Дэпартамэнту дарожнага руху Рэнату Рыхтэр паведаміў, што найбліжэйшым часам плянуецца пашырыць пералік асоб, якім не патрабуецца пацьвярджаць сапраўднасьць пасьведчаньня кіроўцы. Апрача таго, заяўлена, што «прадугледжана магчымасьць падачы заявы аб абмене пасьведчаньня кіроўцы да атрыманьня пастановы аб міжнароднай абароне».

Таксама Дэпартамэнт авіяцыі мае намер накіраваць авіяперавозчыкам тлумачэньне аб статусе польскага праязнога дакумэнту для «фармаваньня аднастайных падыходаў у пытаньнях рэгістрацыі пасажыраў на рэйс».

Кіраўнік Дэпартамэнта міжнароднай супрацы міністэрства Марцін Жэшэвіч, згодна з інфармацыяй рэсурсу, заявіў, што апошнія санкцыі Эўразьаязу супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі будуць прымяняцца абачліва, каб не нашкодзіць добрасумленным беларусам, якія працуюць на эўрапейскім рынку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG