Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правакацыяй лукашыстаў» назваў атаку на сувэнірную краму Kropka яе ўладальнік


Зьміцер Фурманаў і ягоная жонка Вольга ў сваёй краме сувэніраў, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Зьміцер Фурманаў і ягоная жонка Вольга ў сваёй краме сувэніраў, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Пра гэта мужчына паведаміў у камэнтары «Позірку», дадаўшы, што па факце здарэньня ён зьвярнуўся ў паліцыю.

Фурманаў адзначыў, што ў сувязі з інцыдэнтам сям’я атрымлівае падтрымку неабыякавых людзей.

«Нам усё дапамагаюць, усе падтрымліваюць», — сказаў ён.

Атака на «Кропку» адбылася ў Вільні ў ноч на 28 ліпеня. На будынку невядомыя пакінулі надпіс на літоўскай мове з памылкамі «Вяртайцеся дадому, беларускія сьвіньні». Таксама ў краме разьбілі шыбу.

Творчую прастору і краму «Кропка» ў сталіцы Літвы Фурманаў адкрыў разам з жонкай Вольгай у траўні 2024 году.

У «Кропцы» прадаюцца сувэніры, вырабленыя ў тым ліку майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусі пад пагрозай палітычнага перасьледу.

  • Зьмітра Фурманава затрымалі 29 траўня 2020 году ў Горадні падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі. У той самы дзень быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі. 20 траўня 2021 году Фурманава асудзілі на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). 21 кастрычніка 2021 году палітвязень выйшаў на волю і неўзабаве пакінуў Беларусь.
  • Паводле зьвестак Дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы, на 1 ліпеня ў гэтай краіне пражывалі 62 535 грамадзян Беларусі, і гэта другая колькасьцю нацыянальная група іншаземцаў у Літве пасьля ўкраінцаў.
  • На 1 студзеня іх было 62 167. Такім чынам, за паўгода беларуская дыяспара — другая ў краіне па колькасьці — вырасла на 0,6%.
  • Самая шматлікая нацыянальная група іншаземцаў у Літве — украінцы, іх налічвалася 76 145. Міграцыйная служба адзначала, што зь іх амаль 44 000 — «уцекачы, якія ратуюцца ад расейскай агрэсіі і на якіх распаўсюджваецца дзеяньне ўведзенага ЭЗ мэханізму часовай абароны».
  • Трэцяя па велічыні дыяспара ў Літве — расейцы (на 1 ліпеня — 15 536; −2,2% у параўнаньні з 1 студзеня), чацьвёртая — узбэкі (10.200; +24,4%), пятая — таджыкі (каля 7 000; +22,8%).
  • На пачатак другога паўгодзьдзя ў літоўскай дзяржаве пражывала 221 285 іншаземцаў, за паўгода іх колькасьць зьменшылася на 0,3%.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG