Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працадаўцы ў Літве з 1 жніўня будуць плаціць дзяржаўнае мыта пры найманьні іншаземцаў


Вільня
Вільня

Працадаўцы ў Літве, якія хочуць узяць на працу іншаземцаў, будуць плаціць дзяржаўнае мыта за хадайніцтвы аб выдачы ці абмене часовага дазволу на жыхарства такіх супрацоўнікаў, а таксама выдачы ім нацыянальнай візы.

Пра гэта паведамляе Позірк з спасылкай на Дэпартамэнт міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных справаў Літвы.

Акрамя гэтага, як заяўляецца, мыта будзе зьбірацца пры зьмене іншаземцам працадаўцы.

«З 1 жніўня збор складзе 50 эўра за кожную запоўненую электронную пісьмовую форму», — удакладняе міграцыйная служба.

Падкрэсьліваецца, што плату прадугледжваюць прынятыя ўрадам папраўкі ў пастанову «Аб зацьвярджэньні пераліку канкрэтных сумаў дзяржаўнага мыта і правілы выплаты й вяртаньня дзяржаўнага мыта».

Гэтая норма распаўсюджваецца на «ўсе выпадкі запрашэньня іншаземца ў Літву на працу», гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Пры гэтым мыта ня будзе спаганяцца пры працаўладкаваньні іншаземцаў выкладчыкамі, навуковымі работнікамі, прафэсійнымі спартсмэнамі, артыстамі, журналістамі, кіраўнікамі дзяржаўных устаноў, рэлігійнымі служнікамі.

Вызваляюцца ад мыта і ВНУ, калі прымаюць на вучобу замежных студэнтаў і вядуць праграмы валянтэрскай дзейнасьці.

Паводле зьвестак Дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы, на 1 ліпеня ў гэтай краіне жылі 62.535 грамадзян Беларусі.

На 1 студзеня іх было 62.167. Такім чынам, за паўгода беларуская дыяспара — другая ў краіне па колькасьці — вырасла на 0,6%.

Самая шматлікая нацыянальная група іншаземцаў у Літве — украінцы, іх налічвалася 76.145.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG