Справы заведзеныя ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі, якая прадугледжвае экстэрытарыяльны прынцып прыцягненьня да адказнасьці.
Эўразьвяз выдзеліць Украіне 1 млрд эўра экстранай дапамогі для аднаўленьня энэргазабесьпячэньня, заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен на канфэрэнцыі аб аднаўленьні Ўкраіны ў Бэрліне.
Міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс у інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» заявіў, што Беларусь сёньня не зьяўляецца аўтаномнай краінай і зазначыў, што «час Лукашэнкі скончыўся».
Дзьве гучныя справы, зьвязаныя зь Беларусьсю, расьсьледуюцца ў Латвіі.
Ізраіль перадаў Украіне выведныя дадзеныя, неабходныя для барацьбы з іранскімі ўдарнымі бесьпілётнікамі «Шагед-136», якія Расея, паводле шматлікіх сьведчаньняў, выкарыстоўвае супраць Украіны.
Канцлер Нямеччыны і старшыня Эўракамісіі заклікалі распрацаваць плян дапамогі Ўкраіне ў рэканструкцыі краіны, які быў бы супастаўны з «плянам Маршала».
У Празе ў памяшканьні магістрату прайшоў першы зьезд беларусаў Чэхіі.
Латвія асуджае краіны, якія не аказваюць Украіне вайсковай і тэхнічнай дапамогі ў змаганьні з Расеяй. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» расказаў міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.
Санкцыі ЭЗ супраць Расеі не прыносяць жаданага выніку, таму лідэры на саміце Эўразьвязу павінны абмеркаваць наступны пакет антырасейскіх санкцый, а таксама дадаць санкцыі супраць Беларусі, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша Delfi.it.
Зьявілася і рэакцыя МЗС Беларусі.
На паседжаньні Эўрапейскага парлямэнту абмеркавалі заяву Эўракамісіі «Актыўная роля рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Ўкраіны».
Нямецкія сацыял-дэмакраты кажуць, што на працягу дзесяцігодзьдзяў памыляліся ў адносінах да Расеі.
За восем месяцаў краінам ЭЗ удалося знайсьці замену дзьвюм трацінам паставак расейскага газу. Аб гэтым заявіла кіраўнік Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, выступаючы на пасяджэньні Эўрапейскага парлямэнта ў Стразбуры.
Санаторый Belorus у Друскеніках, якім кіруе Беларусь, скардзіцца, што Літва не выдае візы грамадзянам Беларусі, таму яны вымушаныя звольніць 1/4 частку пэрсаналу.
Па стане на 30 верасьня 2022 году ў Польшчы пражывалі 59 327 грамадзян Беларусі з дакумэнтам, які дазваляе легальна знаходзіцца ў краіне.
Былы польскі актор Войцех Альшанскі, які ладзіў пікеты ў падтрымку Лукашэнкі і летась напаў на беларускага студэнта ў Быдгашчы, падаў дакумэнты на рэгістрацыю палітычнай партыі, якая мае ўзяць удзел у парлямэнцкіх выбарах, што адбудуцца праз год.
Парлямэнт Швэцыі мінімальнай большасьцю галасоў абраў кіраўніка правацэнтрысцкай Умеранай кааліцыйнай партыі Ульфа Крыстэрсана прэмʼер-міністрам краіны.
Чакаецца, што на наступным тыдні лідары ЭЗ заявяць пра магчымасьць новых санкцыяў супраць Беларусі за дапамогу Расеі ў вайне ва Ўкраіне.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заклікаў да пашырэньня Эўразьвязу, заявіўшы, што тады ён зможа лепш удзельнічаць у сусьветных справах, перадае Reuters.
Амбасадараў Расеі і Беларусі ў Баўгарыі ня трэба запрашаць на адкрыццё 48-га Нацыянальнага сходу 19 кастрычніка. Вакол гэтай пазыцыі аб’ядналася большасць партый, прадстаўленых у новым парлямэнце, паведаміла Надзежда Ярданова з «Дэмакратычнай Баўгарыі».
Згодна з новымі высновамі, апублікаванымі ў справаздачы Amnesty International, латвійскія ўлады жорстка адціскалі ўцекачоў і мігрантаў на мяжы краіны зь Беларусьсю, сур’ёзна парушаючы правы чалавека многіх зь іх, уключаючы таемныя затрыманьні і нават катаваньні.
Прэзыдэнт Францыі лічыць, што актыўны ўдзел Беларусі ў канфлікце Расеі і Ўкраіны прывядзе да таго, што Лукашэнка сутыкнецца з праблемамі ў сябе ў краіне. Аб гэтым ён заявіў у інтэрвію тэлеканалу France 2.
«Мужны народ Украіны» і ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімер Зяленскі — сярод прэтэндэнтаў на прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава, галоўнай узнагароды Эўразьвязу ў галіне правоў чалавека.
За мінулыя суткі краіны Эўразьвязу спынілі 130 спробаў нелегальна перайсьці мяжу з тэрыторыі Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША абмеркаваў сытуацыю ва Ўкраіне ў эксклюзіўным інтэрвію тэлеканалу CNN, якое выйшла ў эфір у аўторак увечары. Пераказ інтэрвію падае Голас Амэрыкі.
Польская кампанія PERN, якая абслугоўвае нафтаправод «Дружба», паведаміла аб разгермэтызацыі на ўчастку каля гораду Плоцку.
Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Баўгарыі Гылыб Донеў заявіў, што ўлады краіны цалкам выключаюць магчымасьць таго, што ў ёй пабываў грузавік, які, як мяркуецца, выбухнуў на Крымскім мосьце. Раней пра гэта заявіў кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандар Бастрыкін.
З заявамі ў адрас беларускіх уладаў выступілі кіраўнікі МЗС Літвы, Чэхіі, Францыі.
Брусэль адрэагаваў на апошнія заявы дыктатара.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што дамовіўся з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам аб неабходнасьці тэрмінова правесьці нараду лідэраў «Групы сямі» (G7) для абмеркаваньня сытуацыі ва Ўкраіне пасьля масіраванай расейскай ракетнай атакі.
Новы пакет санкцый дазволіць ЭЗ уносіць у чорны сьпіс асоб, якія дапамагаюць абыходзіць санкцыі Эўразьвязу. Увядзеньне экстратэрытарыяльнага аспэкту азначае сабой буйны зрух у санкцыйнай палітыцы ЭЗ, адзначае Bloomberg.
Літаральна зь першых дзён вайны кампанія беларусаў прыехала ў польскі Пярэмышль, каб дапамагаць украінскім уцекачам. Андрэй Кулакоў бясплатна перавозіць уцекачоў. «За гэтыя месяцы перавёз каля 50 тысяч чалавек. Наматаў на сваім бусе каля 60 тысяч кілямэтраў», — кажа ён.
Эўразьвяз вітае рашэньне прысудзіць Нобэлеўскую прэмію міру беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, а таксама праваабарончым арганізацыям «Мемориал» (Расея) і «Цэнтар грамадзянскіх свабод» (Украіна).
Прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала ў інтэрвію Радыё Свабода заявіла, што ЭЗ працягне працаваць над поўнай адмовай ад расейскага газу.
Старшыня Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала дала зразумець, што Эўрапейскі Зьвяз можа ўвесьці дадатковыя санкцыі супраць Расеі за яе ўварваньне ва Ўкраіну.
У чэрвені гарадзкая рада Вільні вырашыла зьнесьці скульптуры савецкіх воінаў на Антокальскіх могілках. Аднак група прарасейскіх актывістаў падала скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН, а той запатрабаваў да разбору прыпыніць знос.
Паслы ўсіх 28 краін Эўразьвязу ў Брусэлі ўхвалілі восьмы пакет абмежавальных захадаў супраць Расеі за яе напад на Ўкраіну і ранейшую анэксію ўкраінскага паўвострава Крым.
Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін у сераду, 5 кастрычніка, падпісаў фэдэральныя законы, якія ратыфікуюць дамовы аб уваходжаньні акупаваных тэрыторый Данецкай, Запароскай, Луганскай, часткі Мікалаеўскай і Херсонскай абласьцей у склад Расеі.
Пра гэта паведамляюць Politico і ВВС са спасылкай на эўрапейскіх дыпляматаў.
Мантас Данелюс — літоўскі юрыст, які дапамагаў беларусам у Літве, а пасьля адкрыта прызнаўся ў супрацоўніцтве зь беларускім КДБ. Што пра яго кажуць беларускія арганізацыі.
2 і 3 кастрычніка ў Кракаве і Беластоку прайшлі прэзэнтацыі кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska», якую напісаў журналіст буйной польскай газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын.
Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы затрымаў літоўскага юрыста Мантаса Данелюса, які ўкараняўся ў беларускія арганізацыі ў Літве і перадаваў зьвесткі ў КДБ Беларусі.
Дэпутаты Дзяржаўнай Думы на пазаплянавым пленарным пасяджэньні 3 кастрычніка ратыфікавалі дакумэнты аб анэксіі Расеяй Данецкай, Запароскай, Луганскай, Херсонскай і часткі Мікалаеўскай абласьцей Украіны.
Італьянская газэта La Repubblica публікуе інфармацыю пра выхад у мора з аднаго з паўночных партоў Расеі найноўшай субмарыны «Белгород», якая была ўведзеная ў эксплёатацыю ў ліпені 2022 году.
Пра гэта ў сваім Twitter расказаў прэс-сакратар міністра-каардынатара сакрэтных службаў Польшчы Станіслаў Жарын.
Анэксія Расеяй чатырох украінскіх рэгіёнаў, пра якую сёньня заявілі ў Крамлі, выклікала асуджэньне міжнароднай супольнасьці, новыя санкцыі супраць Расеі і новыя абяцаньні дапамогі Ўкраіне.
У Маскве, у Георгіеўскай залі Крамля адбылася цырымонія падпісаньня дамоваў аб уваходжаньні ў склад Расеі акупаваных частак Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай абласьцей Украіны.
Якая будучыня чакае Беларусь і Ўкраіну? Ці стануць яны часткай Захаду? Што будзе з Расеяй і як доўга можа праіснаваць «русский мир»? Пра гэта і пра іншае гаворыць беларускі гісторык з Польшчы, прафэсар Алег Латышонак, які ў 2022 годзе выдаў кнігу «Ўсходняя Эўропа ў сутыкненьні цывілізацый».
Эўрапейская камісія прапанавала краінам ЭЗ прыняць новы пакет санкцый супраць Расеі ў сувязі з правядзеньнем на акупаваных тэрыторыях Украіны не прызнаных Эўразьвязам рэфэрэндумаў.
У Польшчы ў горадзе Галеняў адкрылі газаправод Baltic Pipe, па якім будзе пастаўляцца 10 мільярдаў кубамэтраў газу з Нарвэгіі штогод.
Загрузіць яшчэ