Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца Эўрапарлямэнту: ЭЗ працягне працу над поўнай адмовай ад расейскага газу


Рабэрта Мэтсала падчас інтэрвію Радыё Свабода, 6 кастрычніка 2022
Рабэрта Мэтсала падчас інтэрвію Радыё Свабода, 6 кастрычніка 2022

Прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала ў інтэрвію Радыё Свабода заявіла, што ЭЗ працягне працаваць над поўнай адмовай ад расейскага газу.

Пра гэта яна сказала, камэнтуючы працёкі на расейскіх газаправодах «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» і адказваючы на пытаньне, ці патрабуе газаправод рамонту.

«Ну, скажам так, я лічу, што „Паўночны паток — 2“ наагул ня трэба было запускаць. Мы таксама назіралі зьмяншэньне магутнасьці „Паўночнага патоку — 1“. Так што давайце працягваць працаваць над поўнай адмовай ад расейскага газу, адначасова інвэстуючы ў аднаўляльныя крыніцы энэргіі, новыя сродкі забесьпячэньня, новыя сфэры салідарнасьці. Давайце творча падыдзем да таго, як мы можам забясьпечыць электрычнасьцю нашых грамадзян, як мы плацім, як нашы грамадзяне аплачваюць свае рахункі, якія хутка растуць. І давайце ў канчатковым выніку купляць нашу энэргію ў нашых сяброў, а ня ў нашых ворагаў», — сказала Мэтсала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG